Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
 
Радок 41:
 
У траўні 1935 года беларускія нацыянал-сацыялісты Фабіян Акінчыц, Уладзіслаў Казлоўскі і Павел Арцішэўскі для папулярызацыі ідэй БНСП увайшлі ў склад [[Беларускі нацыянальны камітэт (Вільня)|Беларускага нацыянальнага камітэта]]. БНСП займала выразныя антысавецкія і антыкамуністычныя пазіцыі, не прымала ідэі кансалідацыі заходнебеларускага руху. У праграме 1936 яе лідары дэкларавалі замену [[капіталізм|капіталістычнага ладу]] [[сацыялізм|сацыялістычным]]. Падкрэслівалася, што «палітычным ідэалам ёсць незалежная і аб’яднаная беларуская дзяржава ў яе этнічных межах». Актывісты хацелі ў хуткім часе склікаць з’езд. Для пашырэння ідэй члены БНСП чыталі лекцыі ў [[Беларускі студэнцкі саюз|Беларускім студэнцкім саюзе]]{{Sfn|Глагоўская Л.|2006}}.
[[Файл:Siabry centraĺnaha kamitetu BNSP. Сябры цэнтральнага камітэта БНСП.jpg|міні|350пкс|Сябры цэнтральнага камітэта БНСП. Злева направа: А. Лапко (?Сапко), [[Уладзіслаў Казлоўскі|Ул. Казлоўскі]], [[Фабіян Акінчыц|Ф. Акінчыц]], [[Канстанцін Аляксандравіч Юхневіч|К. Юхневіч]], [[А. Пецюкевіч]]]]
 
8 снежня 1936 года ў БНСП увайшла група Беларускіх незалежных радыкалаў на чале з [[Канстанцін Аляксандравіч Юхневіч|Канстанцінам Юхневічам]]{{Sfn|Глагоўская Л.|2006}}. Польскія ўлады, занепакоеныя кантактамі Акінчыца з Замежным бюро [[Нацыянал-сацыялістычная нямецкая рабочая партыя|Нямецкай нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі]] (NSDAP — ННСРП) у 1936 годзе адмовілі ў правядзенні з’езда{{Sfn|Туронак Ю.|2003}}. У траўні і чэрвені 1937 года ў асобных паветах прайшлі канферэнцыі сяброў і прыхільнікаў БНСП. На іх абмяркоўваліся пытанні ўтварэння ЦК і статута партыі. У выніку нарад быў абраны ЦК БНСП у складзе: [[Фабіян Акінчыц]], [[Уладзіслаў Казлоўскі]], [[Канстанцін Аляксандравіч Юхневіч|Канстанцін Юхневіч]], [[Алёйзы Пецюкевіч]] і [[Антон Сапко]]. Фабіян Акінчыц заняў пасаду старшыні, Уладзіслаў Казлоўскі — сакратар, Канстанцін Юхневіч — скарбнік{{Sfn|Глагоўская Л.|2006}}.