Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Найменне артыкулаў з імем па бацьку: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 156:
::: [[Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў|Чаховіч Уладзіслаў]], на падставе таго, што гэта не было забаронена правіламі і адпавядала патрэбам школьнікаў, якія чытаюць нас. Рускія і ўкраінцы — іншыя народы з Вікіпедыямі на іншых мовах. Зрэшты, гэтыя тэарэтычныя разважанні застануцца хутка ў мінулым, бо ўжо бачна, што першы варыянт выйгравае з вялікім адрывам. Нарэшце надыдзе перыяд царства здаровага сэнсу ў Вікі, а не бяздумнага фармалізму. [[Удзельнік:Belarus2578|Ігар Барысавіч Цярэшчанка]] ([[Размовы з удзельнікам:Belarus2578|размовы]]) 19:09, 1 сакавіка 2021 (+03)
* {{За}}. Прызнаю, што ў мяне перадузятае стаўленне, бо я найперш гляджу на практыку ангельскамоўнага праекта. Але вельмі моцны фактар пашуковай бачнасці артыкулаў, што прыводзіць да большага попыту: 1) мы шукаем, запытаўшы імя і прозвішча 2) калі што, удакладняем, што шукаем футбаліста, мільянера ці папу рымскага. Гэта больш значна, чым фактар «у тэксце мы рэдка карыстаемся імем па-бацьку, таму прасцей рабіць спасылкі» — гэта валідны аргумент толькі для моваў без такой, як у нас, граматыкі (напр. ангельская). Асабіста-асабістае меркаванне адносна імёнаў па-бацьку заўсёды было адмоўнае, бо ў мяне ў графе «імя па-бацьку» стаіць нескажонае літоўскае імя майго бацькі. А ў маёй дачкі ў пашпарце імя па-бацьку проста адсутнічае. Putting money where my mouth is, проста кажучы. 😁 — [[Удзельнік:Wizardist|Wizardist]] <sup>[[Размовы з удзельнікам:Wizardist|г]] [[Адмысловае:Contributions/Wizardist|+у]]</sup> 23:36, 27 лютага 2021 (+03)
* <s>Падтрымліваю, калі гэты спосаб і праўда ўзнімае артыкул у выдачы пашукавікоў. --[[Удзельнік:Maksim L.|Максім Л.]] ([[Размовы з удзельнікам:Maksim L.|размовы]]) 00:53, 28 лютага 2021 (+03)</s>
** </s>Але пытанне з напаўненнем [[:Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»]] важнае, вышыня выдачы асобна, можна, і важней, а комплексна можа пацярпець звязнасць. --[[Удзельнік:Maksim L.|Максім Л.]] ([[Размовы з удзельнікам:Maksim L.|размовы]]) 11:08, 28 лютага 2021 (+03)</s>
*** Аказалася, не факт, што адкіданне імя па бацьку ўзнімае артыкул у выдачы і яго наведвальнасць агулам, а залежыць гэта ад нейкіх іншых параметраў. А праблемы і з развязаннем неадназначнасцяў, і са звязнасцю ўзнікнуць без хоць умоўна пераважнай карысці. --[[Удзельнік:Maksim L.|Максім Л.]] ([[Размовы з удзельнікам:Maksim L.|размовы]]) 15:08, 3 сакавіка 2021 (+03)
* {{За}}. Паглядзім навокал сабе: зараз не так шмат, хто карыстаецца імёнамі па бацьку. Нават старэйшыя па ўзросту людзі стараюцца прадстаўляцца толькі адным імём. Гэта з уласнага досведу. І для пошуку ніякай карысці ў гэтым няма, бо ніхто не памятае імя па бацьку нават вядомых людзей, за выключэннем некаторых выпадкаў, але колькасць іх змяншаецца.--[[Удзельнік:Sennikau|Sennikau]] ([[Размовы з удзельнікам:Sennikau|размовы]]) 09:27, 28 лютага 2021 (+03)
* {{За}} --[[Удзельнік:Nieszczarda2|Nieszczarda2]] ([[Размовы з удзельнікам:Nieszczarda2|размовы]]) 13:25, 28 лютага 2021 (+03) Традыцыя не ўжываць імя па бацьку ў беларусаў куды мацней за традыцыю ўжываць. Форма Імя Прозвішча — норма ў літаратуры і кнігавыдавецтве, акрамя некаторых акадэмічных выдавецтваў, дзе ўжываюць ініцыялы для імя і імя па бацьку. Форма Імя Прозвішча традыцыйная для беларускай дыяспары таксама. Ужыванне імя па бацьку там проста нечувана.