Розніца паміж версіямі "Кобрынская эканомія"

138 байтаў дададзена ,  2 месяцы таму
няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: ''''Кобрынская эканомія''' — феадальнае зямельнае ўладанне, падапарадкаванае польскаму кар...')
 
 
'''Кобрынская эканомія''' — феадальнае зямельнае ўладанне, падапарадкаванае польскаму каралю, «сталовы маёнтак» у [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]] у [[XVI]]—[[XVIII]] стст.
 
Фактычна ўзнікла ў [[1519]] годзе як староства, аддадзенае ў дзяржаву. Юрыдычна аформілася ў [[1532]] годзе, калі каралева [[Бона Сфорца]] атрымала ад караля польскага і вялікага князя літоўскага [[Жыгімонт I Стары|Жыгімонта I Старога]] правы на Кобрынскае староства. У адміністрацыйных адносінах уваходзмла спачатку ў [[Падляшскае ваяводства (1513—1795)|Падляшскае]], з [[1566]] года — у [[БрэсцкаеБерасцейскае ваяводства|БрэсцкаеБерасцейскае]] ваяводствы. Канчаткова Кобрынская эканомія як «сталовае ўладанне» выдзелілася паводле «Ардынацыі аб каралеўскіх прыбытках» [[1589]] года ў выніку падзелу паміж дзяржаўным і каралеўскім скарбам. Апрача Боны Сфорцы ў XVI—XVII стст.стагоддзях Кобрынскай эканоміяй валодалі каралевы [[Ганна Ягелонка]], Канстанцыя Аўстрыйская. У [[1549]], [[1563]], [[1597]] гадах праводзіліся рэвізіі, матэрыялы якіх з'яўляюцца каштоўнай гістарычнай крыніцай.
 
На [[1563]] год у Кобрынскай эканоміі было каля 77 тыс. дзесяцін зямлі, у т.л. 89 валок фальварковай ворнай зямлі і 612 валок, замацаваных за цяглымі сялянамі. Уключала гарады [[Кобрын]], [[Пружаны|Дабучын]], мястэчка [[Гарадзец (Кобрынскі раён)|Гарадзец]]. Лепшая арганізацыя працы, інтэнсіфікацыя гаспадарчай вытворчасці, асваенне новых зямель ([[меліярацыя]], высяканне лясоў) у спалучэнні з узмацненнем эксплуатацыі сялян павысілі даходнасць эканоміі пад канец [[XVII]] ст. амаль у 8 разоў.
 
З пачатку [[XVIII]] ст.стагоддзя Кобрынская эканомія збліжаецца з [[БрэсцкаяБерасцейская эканомія|БрэсцкайБерасцейскай]], разам яны выступаюць у інвентарах, рэвізіях, кантрактах, маюць агульную адміністрацыю і рахункі. У 1757 годзе Е.[[Ян Ежы Флемінг]] атрымаў агульнае дзяржаўства на БрэсцкуюБерасцейскую і Кобрынскую эканоміі тэрмінам на 6 гадоў. Замест падзелу на воласці (Кобрынская, Блудзенская, Вежацкая, Гарадзецкая, Дабучынская, Чаравачыцкая) і войтаўствы адбыўся падзел на губерні і ключы, да якіх дапісваліся яшчэ асобныя вёскі, фальваркі і іншыя. Такім чынам узнікла Кобрынская губерня з 8 ключоў (Кобрынскага (Кобрын і Агароднікі Кобрынскія, вёскі Дубовая, Лахчыцы, Лягаты, Паляцічы, Патрыкі, Плоскае, Рухавічы, Сухоўчыцы, Хідры, фальваркі Гарыздрычы і Залессе), Вежыцкага (Агароднікі Вежыцкія, вёскі Глінянкі, Лышчыкі, Мацясы, Песцянькі і Стаўпы), Гарадзецкага (мястэчка Гарадзец, вёскі Асмаловічы, Вуглы, Грушава, Камень Каралеўскі, Худлін і Чалішчавічы), Закросніцкага (вёскі Заскросніца, Астромеч, Быстрыца, Сялец і Турна), Ліцвінкаўскага (вёскі Ліцвінкі, Вострава, Клешчы, Ластаўка і Пруска), Ілоўскага (вёскі Ілоўск, Баршчы, Бярэзна, Засімы, Лышчыкі і Стрыі), Тэвельскага (вёскі Тэўлі, Залессе, Мацы і Рымкі), Чаравачыцкага (Агароднікі Чаравачыцкія, вёскі Батчы, Глінянкі, Мельнікі, Пяркі, Пяскі, Шыпавічы і Якаўчыцы), да якога яшчэ былі прыпісаны фальварак і сяло Шматы, фальваркі Адамкаў, Пельчыцы і Фаўстынаў, сяло Плоскае.
 
Ваенныя дзеянні, агульны гаспадарчы заняпад прывялі да скасавання ў [[1766]] годзе самакіравання, але Кобрынская эканомія захавалася. Яе рэрэарганізацыяй заняўся ў 1768 годзе А.[[Антоні Тызенгаўз]], аднак скарачэнне колькасці насельніцтва, прыцягненне значных сіл да будаўніцтва Каралеўскага канала, агульнае палітычнае пагаршэнне сітуацыі ў краіне не далі станоўчых вынікаў. У [[17651795]] годзе Кобрынская эканомія ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. Землі эканоміі з сялянамі былі падараваны, часткова прададзены прыватным асобам.
 
== Літаратура ==
* Дзярнович О. Берестейский повет до и после РефоРмыРеформы 1565—1566 гг.: к истории административно-территориальных единиц в Великом княжестве Литовском // Ukraina Lithuanica. — К., 2009. — Т. І. — С. 44.
* {{Крыніцы/ЭГБ|4|Кобрынская эканомія|Казлоў, Леў.}} — С. 219.
* Кітурка, І. Нескарыстаная альтэрнатыва развіцця Берасцейскай і Кобрынскай эканомій у другой палове 18 ст. // Гістарычны альманах. – Т. 5. – С. 68-77.
* Ревизия Кобринской экономии, составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегою. ― Вильна, 1876.
* Улащик, Н. Н. Кобринская экономия после проведения волочной померы // Ученые записки Института славяноведения АН СССР. Т. 15. — М., 1957. — С.
 
[[Катэгорыя:КобрынскаяЭканоміі эканоміяВялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Кобрына]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Брэсцкай вобласці]]