Розніца паміж версіямі "Раіса Веніямінаўна Ідэльсон"

др
+ {{ізаляваны артыкул}}
др
др (+ {{ізаляваны артыкул}})
У 1920-1921 году мастачка паступае у [[Вышэйшыя мастацка-тэхнічныя майстэрні]] (ВХУТЕМАС), дзе адбылося знаёмства з [[Роберт Рафаілавіч Фальк|Робертам Фалькам]] у яго жывапіснай майстэрні. У 1922 годзе пазіруе для карціны Р. Фалька «Жанчына ў чырвоным ліфе» ([[Дзяржаўная Траццякоўская галерэя|Траццякоўская галерэя]], [[Масква]]).
 
15 кастрычніка 1922 года распачалася Першая руская мастацкая выстаўка ў Берліне (Erste Russische Kunstausstellung), прыняла ў ёй удзел. Натхняльнікамі і арганізатарамі выстаўкі былі Ілля Эрэнбург, Давід Штэрэнберг і [[Лазар Маркавіч Лісіцкі|Эль Лісіцкі]].
 
Зімой 1922-1923 пазіруе для карціны Р. Фалька «Жанчына ў белай павязцы» (ТГ, Масква). Паездка ў [[Віцебск]] з [[Роберт Рафаілавіч Фальк|Робертам Фалькам]] у 1923 годзе, дзе мастак стварыў шэраг яе партрэтаў.
 
У сакавіку 1925 года [[Роберт Рафаілавіч Фальк|Фальк]] ўключае ў экспазіцыю выстаўкі таварыства «Маскоўскія жывапісцы» лепшыя курсавыя і дыпломныя работы сваіх вучняў.
 
У гэтым жа году ўдзельнічае ў Першай Усебеларускай выстаўцы (Мінск) з трыма працамі ("Нацюрморт" і два аўтапартрэты)<ref>Каталог 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі. Менск, 1925.</ref>. Двума гадамі пазней бярэ ўдзел у Другой Усебеларускай мастацкай выстаўцы ў [[Мінск|Мінску]] (1927) з працамі "Дзяўчына" і "Селянін"<ref>Каталог 2-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі. Менск, 1927.</ref>.
 
Паездка з Р. Фалькам у [[Віцебск]] у 1926 годзе, дзе пазіравала для яго карціны «Дзяўчына ля вакна» (Краснадарскі краявы̆ мастацкі музей ім. Ф.А. Каваленка)
 
У 1928 паказвае свае працы на Першай выстаўцы жывапісу, графікі і малюнка «РОСТ», якая адбывалася ў клубе ім. Кухмісцерава на Гарохаўскай вуліцы ў Маскве. Выстаўка карыстаецца поспехам.
 
1928-1929 — Сябра Аб'яднання мастакоў-грамадоўцаў (ОХО), якое складалася са студэнтаў майстэрні̆ Р. Фалька (І. Лейзераў, Е. Левіна-Розенгольц, М. Нікаладзэ, Г. Назараўская, Р. Рабіновіч і інш.)
Другая выстаўка карцін Таварыства мастакоў-грамадоўцаў (ОХО) прайшла з 5 сакавіка па 9 красавіка 1929 года ў клубе імя Астахава пры заводзе «Серп і молат», Раісы Ідэльсон яшчэ не было ў Маскве, па яе даручэнню сяброўкі выстаўляюць карціну «Кветкі ў блакітнай бутэльцы». Летам гэтага ж года мастачка вяртаецца з Парыжа ў Маскву, паездка да хворага бацькі ў [[Віцебск]].
 
У 1930 годзе, у адным з найбольш радыкальных часопісаў «Рэвалюцыя і культура» (супольна з Евай Левінай-Розенгольц) публікуе артыкул «Тэатр найбліжэйшай будучыні» аб ператварэнні тэатра з элітарнага ў масавы.
 
1929-1937 — Актыўная перапіска з Р.Р. Фальком, які знаходзіўся ў Парыжы. Яны перапісваліся на працягу дзевяці гадоў – да самага вяртання Фалька у Маскву напярэдадні 1938 года.
 
У 1930 году знаёміцца з мастаком Аляксандрам Лабасам, прафесарам [[Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут|ВХУТЕИНа]], адным з заснавальнікаў ОСТ (Таварыства мастакоў-станкавістаў), дзе на чале з Штеренбергам аб'яднаілся выпускніі [[Вышэйшыя мастацка-тэхнічныя майстэрні|ВХУТЕМАСа]] – Дэйнека, Піменаў, Вільямс, Тышлер… У 1932 годзе ОСТ спыніў сваю дзейнасць, а ў сярэдзіне 1930-х А.Лабаса абвінавацілі ў фармалізме.
 
У маі 1932 года Раіса Ідэльсон уладкоўваецца навуковым супрацоўнікам у бібліятэку [[Дзяржаўны музей выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна|Дзяржаўнага музея выяўленчых мастацтваў]] (тады яму яшчэ не надалі імя Пушкина). Тут веданне моваў, міравага і сучаснага мастацтва, яе вопыт апынуліся запатрабаванымі ў поўным аб'ёме.
 
У 1933 годзе ў Раісы Ідэльсон і Аляксандра Лабаса нараджаецца сын Юлік – Юлій Аляксандравіч Лабас, будучы буйны навуковец-біёлаг. Шлюб з Лабасам апынуўся недоўгім і хутка распаўся. У гэтым жа годзе вярнулася з Парыжа старэйшая сястра мастачкі, Аляксандра Азарх-Граноўская.
1930-я — праца ў Цэнтральным доме мастацкага выхавання дзяцей̆ (ЦДХВД).
 
З 1934 года па 1941 год пры Цэнтральным доме народнай творчасці ім. Н.К. Крупскай (ЦДНТ) ствараюць завочныя курсы для ўсіх ахвотных навучыцца маляваць, Раіса Ідэльсон пачынае там выкладаць. Пасля гэтыя курсы пераназавуць у Усесаюзны завочны народны ўніверсітэт мастацтваў ім. Н.К. Крупскай.
 
У гады [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] з сынам і сястрой А.Ст. Азарх-Грановской былі ў эвакуацыі – спачатку ў [[Самарканд|Самаркандзе]], у канцы 1941 года пераязджаюць у [[Ташкент]]. Працягвае перапіску з Р. Фалькам і яго жонкай А.Ст. Шчокін-Кратавай. У 1943 годзе вяртаецца ў Маскву.
 
У гады [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] з сынам і сястрой А.Ст. Азарх-Грановской былі ў эвакуацыі – спачатку ў [[Самарканд|Самаркандзе]], у канцы 1941 года пераязджаюць у [[Ташкент]]. Працягвае перапіску з Р. Фалькам і яго жонкай А.Ст. Шчокін-Кратавай. У 1943 годзе вяртаецца ў Маскву.
 
З 1944 года па 1971 год выкладала ва Усесаюзным завочным народным універсітэце мастацтваў ім. Н.К. Крупскай, дзе распрацавала ўуласны̆ педагагічны метад з індывідуальным падыходам да вучняў.
 
== Паэзія ==
Напісала сваё першы верш у 7 гадоў. Вершы пісала потым усю жыццё, у стол. Пакуль блізкія людзі не знайшлі яе спадчыну і не сістэматызавалі, дзякуючы чаму яна дайшла да нас у выдатным стане.
 
Паэтычная спадчына Раісы Идэльсон упершыню выйшла у поўным аб'ёме ў кнізе “Безмолвный поэт” у 2020 годзе, якая багата ілюстравана работамі [[Роберт Рафаілавіч Фальк|Роберта Фалька]], Аляксандра Лабаса, Раісы Ідэльсон, а таксама рэдкімі архіўнымі дакументамі і фатаграфіямі, якія захоўваюцца ў сям'і мастачкі, музеях і прыватных архівах. Выданне дапоўнена ўспамінамі сучаснікаў.
 
== Сям'я ==
* Сястра, Аляксандра Веніямінаўна Азарх-Граноўская (1892 – 1980), актрыса, рэжысёр і тэатральны педагог, была замужам за Аляксеем Граноўскім – заснавальнікам яўрэйскага тэатра ў Расіі.
* Першым мужам быў Роберт Фальк - рускі жывапісец яўрэйскага паходжання, які спалучыў у сваёй творчасці шляхі рускага мадэрна і авангарда; адзін з самых вядомых мастакоў яўрэйскага тэатра на ідышы.
* Другім мужам быў Аляксандр Лабас - савецкі мастак, сябра групы ОСТ, прадстаўнік рускага авангарда 1920-х — 1930-х гадоў. Працягнуўся шлюб нядоўга.
* Сын - Юлій Аляксандравіч Лабас (1933-2008) , буйны навуковец-біёлаг, працаваў на Белым моры, на Крайняй Поўначы і ў пустыні.
 
 
* .
 
{{ізаляваны артыкул}}
 
[[Катэгорыя:Памерлі ў Маскве]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1972 годзе]]
72 839

правак