Камуністычная партыя Польшчы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎Гісторыя: арфаграфія, перанесена: лідэр → лідар з дапамогай AWB
 
Радок 25:
У лютым 1924 група дзеячаў КПРП у эміграцыі (Ю. Ляшчынскі (Ленскі), Г. Штэйн-Каменскі (Л. Домскі), З. Уншліхт (С. Асінская) і Дамоўскі (Л. Прэнцкі)] з сектанцка-дагматычных пазіцый выступілі з крытыкай тактычнай лініі партыі, супраць пагадненняў з ППС. Створаная на V кангрэсе Камінтэрна (чэрвень-ліпень 1924) спецыяльная камісія адхіліла А. Варшаўскага (Варскага), М. Кашуцку (Костшэву), Г. Валецкага і Э. Прухняка ад кіраўніцтва КПРП, што ўзмацніла сектанцка-дагматычнае крыло ў кіруючым актыве партыі. III з'езд КПРП (студзень-люты 1925) перайменаваў партыю ў КПП і зарыентаваў на правядзенне адзінства дзеянняў толькі «знізу», г.зн. адмаўляў пагадненні з кіраўніцгвам сацыял-дэмакратычных партый, недаацэньваў значэнне дэмакратычных патрабаванняў, перабольшваў перспектывы рэвалюцыйнай барацьбы. Асуджэнне на IV канферэнцыі КПП (лістапад-снежань 1925) ультралевых, сектанцкіх памылак групы Домскага і ўстаноўка на адзінства дзеянняў у рабочым руху не ўнеслі істотных змен у практычную дзейнасць партыі.
 
Кіраўніцтва КПП падтрымала ваенны пераварот [[Ю. Пілсудскі|Ю. Пілсудскага]] (май [[1926]]). Высвятленне прычын гэтага ў асяроддзі партыйнага актыву прывяло да ўтварэння ў кіруючым ядры КПП дзвюх фракцый: «большасці» — Варскі, Костшэва, Прухняк, А. Данялюк (Э. Стафанскі), Г. Ляўрэр (Бранд), Е. Сахацкі і інш., 5 — якая больш рэалістычна ацэньвала палітычную сітуацыю ва ўмовах прыходу да ўлады рэжыму «санацыі», лічыла найпершым вырашэнне задач дэмакратычнага характару, і «меншасці» — Ленскі, Я. Пашын, С. Амстэрдам (Г. Генрыкоўскі), Е. Герынг (Рынг), І. Лагіновіч (П. Корчык) і інш., — што арыентавалася на непасрэдна сацыялістычны этап рэвалюцыі, імкнулася фарсіраваць рэвалюцыйны працэс. Спробы IV з'езда КПП (май-жнівень 1927) прадухіліць фракцыйную барацьбу (у склад ЦК КПП былі выбраны лідэрылідары «большасці» і «меншасці») поспеху не мелі. 5-ы пленум ЦК КПП (чзрвень 1929) перадаў кіраўніцтва партыі прыхільнікам лініі «меншасці».
 
Недаацэнка неабходнасці дэмакратычных пераўтварэнняў у Польшчы была характэрна і для рашэнняў апошняга V з'езда КПП (жнівень 1930), што ўскладняла супрацоўнінтва з партыямі і арганізацыямі, апазіцыйнымі рэжыму «санацыі». У гады сусветнага эканамічнага крызісу (1929-33) КПП выступіла арганізатарам шматлікіх выступленняў рабочых і сялян у абарону іх жыццёвых інтарэсаў, супраць імкнення работадаўцаў перакласці цяжар эканамічнага крызісу на працоўных.