Мяцеж Доўбар-Мусніцкага: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Ход мяцяжу: арфаграфія, перанесена: лідэр → лідар з дапамогай AWB
Радок 20:
На часова захопленай тэрыторыі Беларусі быў усталяваны жорсткі, па сутнасці акупацыйны рэжым, скіраваны не толькі супраць савецкай улады, але і супраць мясцовага насельніцтва. Усё каштоўнае, галоўным чынам харчаванне і фураж, было вывезена польскімі легіянерамі. Органы савецкай улады былі разагнаны, партыйныя і савецкія работнікі арыштаваны і пакараны смерцю або прыгавораны да доўгатэрміновай катаргі і турмы. Працоўнае насельніцтва жорстка тэрарызавалася, расстрэльваліся жыхары цэлых сёл. Пад страхам біцця, падвойнага аблажэння і вялікага штрафу жыхары кожнай воласці былі абавязаны ўнесці польскім уладам жыта 3000, аўса — 3000, ячменю — 1000, грэчкі — 4000, бульбы — 5000, сена — 1000 пудоў, яек — 4000 штук, а таксама 7 коней, 40 кароў і г. д. Насельніцтва было абкладзена падаткам на вокны, дзверы, курэй, сабак, кошак і іншых хатніх жывёлін. Была ўведзена баршчына: у адноўленых памешчыцкіх маёнтках сяляне абавязваліся два дні ў тыдзень бясплатна працаваць на памешчыка.
 
Савецкая ўлада, для якой корпус нёс смяротную пагрозу, прыняла меры па арганізацыі супраціўлення. Выканкам Магілёўскага губернскага Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў выдаў дэкрэт аб арышце прадстаўнікоў польскай буржуазіі, памешчыкаў і тых лідэраўлідараў кадэтаў і Саюза зямельных уладальнікаў, якія дапамагалі корпусу Доўбар-Мусніцкага весці вайну супраць савецкай улады. За прамую сувязь са штабам польскага корпуса Саюз зямельных уладальнікаў быў аб'яўлены па-за законам.
 
На падставе гэтага дэкрэта былі арыштаваны буйныя магнаты, а самі арганізацыі распушчаны. Дэкрэтам СНК Заходняй вобласці і фронту ад 30 студзеня 1918 г. была распушчана Беларуская вайсковая рада, якая адкрыта падтрымала выступленне корпуса, разлічваючы на яго як узброеную сілу ў справе стварэння беларускай незалежнай дзяржавы. Разлік не быў апраўданы, і сам генерал-лейтэнант рускай арміі (пазней генерал броні польскай арміі) Доўбар-Мусніцкі, і большасць з яго акружэння арыентаваліся на тыя палітычныя колы, якія імкнуліся адрадзіць польскую дзяржаву і ўключыць у яе склад Беларусь.