Язэп Францавіч Камаржынскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
== Біяграфія ==
[[Файл:Дзвінская ініцыятыўная група па падрыхтоўцы Беларускіх вечароў у 1922.jpg|міні|злева|Дзвінская ініцыятыўная група па падрыхтоўцы Беларускіх вечароў у 1922. Злева направа: [[Пётра Мірановіч]], [[Кастусь Александровіч]], Язэп Камаржынскі, [[Алесь Махноўскі]]]]
Удзельнічаў у тэатральных пастаноўках трупы Дзвінскага чыгуначнага тэатра пад кіраўніцтвам [[М. Канстанцінаў|М. Канстанцінава]]. Падчас [[Першая сусветная вайна|1-й сусветнай вайны]] ў эвакуацыі на [[Смаленшчын]]е. Працаваў у рабочай драматычнай дружыне [[Рослаўль|Рослаўля]]. У 1919—1920 гадах акцёр драмы, сябра Смаленскага аддзялення {{нп5|Усесаюзны прафесійны саюз працаўнікоў мастацтваў|Усерасійскага прафесійнага саюза работнікаў мастацтва|ru|РАБИС}}. Летам 1920 года вярнуўся ў [[Дзвінск]], скончыў беларускія настаўніцкія курсы. У 1922 годзе як рэжысёр узначаліў створаную з ініцыятывы [[К. Езавітаў|К. Езавітава]] і [[Э. Будзька|Э. Будзькі]] беларускую тэатральную трупу Дзвінска. Беларускія спектаклі ставіліся ім у [[латгалія|латгальскім]] клубе «Саўле» і святліцы чыгуначнікаў. Калектыў выязджаў з пастаноўкамі ў [[Прыдруя|Прыдруйшчыну]], [[Ізабелін]]аўшчыну, інш. рэгіёны пражывання беларускага этнасу. Увосень 1929 года Беларускі аддзел пры [[Міністэрства асветы Латвіі|Міністэрстве асветы Латвіі]] запрасіў Камаржынскага ў [[Рыга|Рыгу]], дзе ён працаваў настаўнікам у беларускай школе на {{нп5|Маскоўскі фарштат|Маскоўскім форштаце|ru|Московский форштадт}}, а затым быў прызначаны дырэктарам [[Беларускі народны тэатр (Рыга)|Беларускага народнага тэатра]]. Выступаў як акцёр і рэжысёр. Ставіў п’есы [[У. Галубок|У. Галубка]], [[Я. Купала|Я. Купалы]], [[Р. Блаўман]]а. 3 утварэннем [[Таварыства беларускага тэатра|Таварыства беларускага тэатра ў Латвіі]] Камаржынскі быў дзейсны яго сябра. У 1936 годзе беларуская грамадскасць Латвіі шырока адзначыла 20-годдзе яго творчай дзейнасці.