Хрыстос прызямліўся ў Гародні: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Раман прысвечаны падзеям [[Гісторыя Беларусі|беларускай гісторыі]] XVI стагоддзя. Яму папярэднічаў кінасцэнар "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", які быў скончаны 31 сакавіка 1965 года. Да напісання рамана Караткевіча заахвоціла змешчаная ў "Хроніцы Белай Русі" [[Мацей Стрыйкоўскі|Мацея Стрыйкоўскага]] згадка пра з'яўленне на Гродзеншчыне пры каралю [[Жыгімонт Стары|Жыгімонце І]] самазванца, што "сабе прыпісаў і прыўлашчыў" Хрыстова імя, "шалбера па імю Якуб Мялшцінскі". Гэта раман-прытча, філасофскі роздум аб прызначэнні чалавека.
 
Рукапіс рамана невядомы. Машынапіс рамана захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў [[Цэнтральная бібліятэка імя Якуба Коласа|Цэнтральнай бібліятэкі імя Якуба Коласа]] АН БССР, ф. 11, воп. 1, адз. зах. 41-47, з пералікам у пачатку твора герояў і іх характарыстыкамі, што адсутнічае ў кніжных выданнях рамана, а таксама з адзнакай у канцы: 7 красавіка [[1965]] г.- [[29 красавіка]] [[1966]] г. [[Чалябінск]] - [[Рагачоў]]. Упершыню выйшаў на беларускай мове ў [[1972]] годзе (Мінск, "Мастацкая лiтаратура"), увайшоў у склад другога тома "АбраныхВыбраных твораў" [[У. Караткевіч|Уладзіміра Караткевіча]] (Мн.: Маст. лiт., 1980). У "Зборы твораў" друкаваўся паводле асобнага кніжнага выдання 1972 году.
 
Выходзіў у аўтарызаваным перакладзе [[Навум Кіслік|Навума Кісліка]] на рускай мове ("Нёман", 1966, № 11-12). Выдадзены ў перакладзе [[Вацлаў Жыдліцкі|Вацлава Жыдліцкага]] на чэшскай мове (Прага, 1979). На кінастудыі "Беларусьфільм" створаны ў 1967 па матывах рамана аднайменны фільм.