Вінцук Адважны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Дададзены здымак
Радок 34:
 
У [[1936]] вярнуўся ў [[Вільня|Вільню]], кіраваў [[Беларускі марыянскі дом студэнтаў|Беларускім марыянскім домам студэнтаў]]. У [[1938]] дэпартаваны разам са студэнтамі ў Цэнтральную Польшчу, адкуль у хуткім часе зноў выехаў у Харбін. У [[1948]] арыштаваны кітайскай паліцыяй і перададзены савецкім органам бяспекі. Быў прысуджаны да 25 гадоў прымусовых работ у лагерах. Знаходзіўся ў зняволенні ў [[Сібір]]ы. Пасля смерці [[Сталін]]а вызвалены.
[[Файл:Haroska Hiermanovic mahily.jpg|міні|Надмагільны помнік на магілах [[Леў Юр’евіч Гарошка|архім. Льва Гарошкі]] і а. Язэпа Германовіча на могілках св. Панкрата ў Лондане (2008)]]
 
Выехаў у Польшчу, пад канец 1959 — у [[Рым]], а неўзабаве прыбыў у [[лондан]]скі Дом Марыянаў. Прымаў удзел у рэлігійным і культурным жыцці беларускага замежжа. Рэдагаваў часопіс «[[Божым шляхам]]» ([[Лондан]]). Пра сваё знаходжанне ў лагерах напісаў успаміны «Кітай — Сібір — Масква», якія выклікалі вялікую цікавасць, былі апублікаваныя на [[беларуская|беларускай]], [[італьянская|італьянскай]], [[польская|польскай]], [[літоўская|літоўскай]] мовах.