Аналы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Спасылкі: афармленне
дапаўненне
Радок 3:
'''Аналы''' (множны лік, {{lang-la|Annales}} ад ''annus'' — год) — запісы па гадах падзей, звязаных з жыццём горада, вобласці або краіны. Аналы меліся ўжо ў [[Старажытны Егіпет|егіпцян]], [[шумер]]аў, [[Персы|персаў]], кітайцаў, [[Старажытная Грэцыя|старажытных грэкаў]] (ώρα). Сваю сапраўдную назву аналы атрымалі ў рымлян. Матэрыялам для найстаражытных рымскіх аналаў паслужылі запісы [[жрэц|жрацоў]] (Commentarii Pontificum) на драўляных дошках, пакрытых гіпсам, са штогадовай пазнакай [[Консул, Старажытны Рым|консулаў]]. Гэтыя дошкі выстаўляліся для ўсеагульнага агляду, на іх запісваліся найважныя падзеі: імёны вышэйшых чыноўнікаў, сонечныя і месяцавыя зацьменні, знакі і іншыя, пазней — звесткі аб павышэнні коштаў, пра войны і г.д.
 
Найстаражытныя запісы, відаць, загінулі пры пажары [[Рым]]а ў [[387 да н.э.]] падчас нашэсця галаў, але затым былі адноўлены па памяці і працягнуты. Каля [[130 да н.э.]] аналы былі зведзены [[Публій Муцый Сцэвола, консул 133 гады да н.э.|Публіем Муцыем Сцэволай]] у зборнік з 80 кніг пад назвай «вялікіх аналаў» (''Annales maximi''). Вядзенне аналаў спынілася паміж 123 і 114 да н.э. Існавалі таксама і «малыя аналы» (напрыклад, [[Валерый Анцыят]] напісаў іх ажно 75 кніг).
 
Хоць старажытнарымскія аналы да нас не дашлі, імі карысталіся як крыніцай шматлікія рымскія гісторыкі (напрыклад, [[Ціт Лівій]]), якія таксама часам давалі сваім сачыненням назва і форму аналаў. У гісторыкаў старажытнай Грэцыі форма аналаў была распаўсюджана да [[Герадот]]а.