Язэп Гайлевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
}}
{{Цёзкі|Гайлевіч}}
'''Язэп (Юзаф) Казіміравіч Гайле́віч''' ({{ДН|26|2|1893}}, в. [[Дразды]] Дзісенскага (Свянцянскага, Вілейскага?) павета [[Віленская губернія|Віленскай губерні]] — {{ДС|18|10|1971}}, в. [[Бальбінава (Латвія)|Бальбінава]], [[Краслаўскі раён]], [[ЛатССР]]) — рымска-каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, педагог, прыхільнік [[беларусізацыя|беларусізацы]]і Каталіцкай царквы, дзеяч [[беларусы ў Латвіі|беларускага руху ў Латвіі]].
 
== Біяграфія ==
[[Файл:Настаўнікі гімназіі, у цэнтры – С. Трубіцын, дырэктар П. Сахараў, Я. Гайлевіч.jpg|міні|злева|Настаўнікі Дзвінскай беларускай гімназіі, у цэнтры – [[С. Трубіцын]], дырэктар [[С. Сахараў]], Я. Гайлевіч]]
У 1913 годзе паступіў у [[Магілёўская духоўная каталіцкая семінарыя|Магілёўскую духоўную каталіцкую семінары]]ю ў [[Пецярбург]]у. З-за падзей 1917—1918 гадах у [[Расія|Расіі]] быў вымушаны перапыніць вучобу. Заняткі прадоўжыў у [[Мінская духоўная каталіцкая семінарыя|Мінскай духоўнай каталіцкай семінары]]і. 29 лютага 1920 года пасвечаны ў святары. У 1920—1921 гадах вікарый у [[Пасёлак Друя|м. Друя]] [[Браслаўскі павет (Расійская імперыя)|Браслаўскага пав]]. У 1921—1934 гадах адміністратар у [[Бальбінава (Латвія)|Бальбінаве]] Дзісенскага пав. У 1934—1935 гадах вікарый у [[Касцёл Сэрца Ісуса (Рэзэкнэ)|касцёле Сэрца Ісуса]] ў [[Рэзэкнэ]] (Латвія). У 1935—1943 вікарый у [[касцёл Дзевы Марыі (Даўгаўпілс)|касцёле Дзевы Марыі]] ў Дзвінску ([[Даўгаўпілс]], Латвія), адначасова выкладаў [[Закон Божы]] ў беларускіх школах. Прымаў удзел у культурным і грамадскім жыцці [[Беларусы ў Латвіі|беларусаў Латвіі]]. Выступаў з казаннямі на [[Беларуская мова|беларускай мов]]е. Пераследаваўся латышскімі ўладамі. Абвінавачваўся ў планах далучыць [[Латгалія|Латгалі]]ю да [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Поль]]шчы. Падчас [[Другая сусветная вайна|2-й сусветнай вайн]]ы заставаўся на акупаванай тэрыторыі, служыў у адноўленым вернікамі касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў м. [[Росіца, Верхнядзвінскі раён|Росіца]], цяпер [[Верхнядзвінскі раён]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]] З [[1943]] года зноў у Бальбінаве.
 
Арыштаваны органамі [[МДБ]] 10 верасня 1949 года. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Асуджаны 8 красавіка 1950 года да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны 4 чэрвеня 1950 года у [[Мінлаг|Мінеральны лагер МДБ]] [[Комі АССР]]. 5 студзеня 1956 года пераведзены ў [[Дубраўлаг|Дубраўны лагер МДБ]] [[Мардоўская АССР|Мардоўскай АССР]]. Вызвалены 22.6(ці 24.10).1956 года. Служыў у касцёле ў м. [[Рундак]] (Латвія). З 1959 года зноў у Бальбінаве, потым у касцёле ў в. [[Індра]], Латвія.
 
Памёр 18.10.1971. Пахаваны ў [[Бальбінава (Латвія)|Бальбінав]]е.
 
{{зноскі}}