Мухаджыры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 23:
Першы этап ахопліваў перыяд стварэння 2 дзяржаў і быў самым масавым. Тэрмін '''мухаджыр''', які выкарыстоўваўся ў Пакістане, паходзіў ад {{lang-ar|مهاجر}} («перасяленец»). У некаторых выпадках перасяленцы пераязджалі добраахвотна, але часцяком — пад ціскам гвалту з боку [[індуізм|індуістаў]] і [[сікхізм|сікхаў]]. Яны належылі да розных [[этнас|этнічных]] супольнасцей і размаўлялі на розных [[мова]]х. У Пакістане яны маглі атрымаць кампенсацыю за страчаную маёмасць за лік маёмасці, пакінутай перасяленцамі-індуістамі. Аднак перасяленне індуістаў у Індыю было значна меньшым па колькасці. Да таго ж перасяленцы-індуісты часцей з'яўляліся беднымі сялянамі, у той час як многія перасяленцы-мусульмане належылі да сярэдніх і вышэйшых пластоў насельніцтва. Таму кампенсацыі атрымаліся сімвалічнымі. Большасць мухаджыраў на першым этапе аддавалі перавагу пераезду ў [[Сінд]]. У [[1951]] г. яны склалі 57% жыхароў [[Карачы]].
 
Пасля [[1947]] г. міграцыя мусульман з Індыі працягвалася. У Пакістане, дзе адбываліся дзяржаўныя пераўтварэнні, патрабавалася адукаваная працоўная сіла, там лягчэй было знайсці працу і прасоўвацца па сацыяльнай лесвіцы. Пераезд тысяч адукаваных мусульман непакоіў улады Індыі. У [[1952]] г. была ўведзена [[пашпарт]]ная сістэма паездак паміж 2 дзяржавамі, прычым выхадцы з Індыі маглі атрымаць пашпарт толькі з дазволу спецыяльнай камісіі ў [[Дэлі]]. Гэта стала прычынай нелегальнай міграцыі, у тым ліку праз тэрыторыю [[Усходні Пакістан|Усходняга Пакістана]]. Але да [[1971]] г. міграцыя значна скарацілася.
 
У [[1971]] г. Усходні Пакістан абвясціў незалежнасць і ператварыўся ў дзяржаву [[Бангладэш]]. Частка мухаджыраў, што апынулася ў ёй, жадала пераехаць на асноўную тэрыторыю Пакістана, але не здолела зрабіць гэта па розных прычынах. Улады Пакістана не арганізоўвалі захадаў для дапамогі ім. На трэцім этапе міграцыя канчаткова страціла масавы характар.
 
== Спасылкі ==