Розніца паміж версіямі "Браслаўскі павет (1921—1940)"

др
[[Файл:Brasłaŭ, Sadovaja-Piaskovaja. Браслаў, Садовая-Пясковая (1930-39) (2).jpg|міні|злева|Будынак павятовага староства ў Браславе ў 1930-х гг.]]
 
Існуе разыходжанне ў вызначэнні прыналежнасці паўночна-заходніх гмін Браслаўскага павета (гміны Браслаў, Дрысвяты, Дукшты, Опса, Плюсы, Рымшаны, Слабодка, Смолвы і Відзы) на мяжы 1921—1922 гг. {{Dziennik Ustaw|rok=1922|numer=26|pozycja=213}} (Арт. 1) называе Браслаўскі павет адным з 5 паветаў (разам з Віленскім, Ашмянскім, Свянцянскім і Троцкім) [[Віленская зямля|Віленскай зямлі]], над якім была ўсталявана дзяржаўная ўлада ў 1922 годзе (гэта значыць тэрыторыі, якія ўваходзілі ў склад [[Сярэдняя Літва|Сярэдняй Літвы]]). З іншага боку, Паказальнік населеных пунктаў Польскай Рэспублікі, выдадзены [[Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы|Галоўным статыстычным ўпраўленнемупраўленнем]] у 1923 годзе, называе Браслаўскі павет адным з паветаў (разам з Дунілавіцкім, Дзісенскім і Вілейскім), якія ў 1922 годзе былі перададзены з [[Навагрудскае ваяводства (Польшча)|Навагрудскага ваяводства]] і ў склад Віленскай зямлі, і прыводзіць адначасова падрабязную статыстыку для гэтых гмін з 30 верасня 1921 года. Таксама іншыя крыніцы (між іншым карты) падаюць інфармацыю пра далучэнне на мяжы 1921-22 гадоў да Сярэдняй Літвы Браслаўскага і Лідскага паветаў<ref>Andrzej Gawryszewski: ''Ludność Polski w XX wieku'', 2005</ref><ref>''Atlas Historyczny Polski'', PKWK, 1967</ref>. Разыходжанне ўзнікла праз розныя інтэрпрэтацыі, праведзеных на тэрыторыі Браслаўскага павета (а таксама [[Лідскі павет (1921—1940)|Лідскага павета]]) «выбараў у Віленскі сейм» на падставе пастановы Сейма Польшчы ад 16 лістапада 1921 года, якая паклала канец палітычнай барацьбе на гэтых тэрыторыях. Адам Мяльцарак сцвярджае, што Браслаўскі і Лідскі паветы фактычна да Сярэдняй Літвы не адносіліся<ref name= "mielcarek"/>.
 
[[1 студзеня]] [[1926]] года са складу [[Дзісенскі павет (1921—1940)|Дзісенскага павета]] перададзены 8 гмін: [[гміна Богіна|Богіна]], [[гміна Чарасы|Чарасы]], [[гміна Друя|Друя]], [[гміна Ёды|Ёды]], [[гміна Лявонпаль|Лявонпаль]], [[гміна Мёры|Мёры]], [[гміна Новы Пагост|Новы Пагост]] і [[гміна Пераброддзе|Пераброддзе]], а [[гміна Дукшты]] перададзена са складу Браслаўскага павета ў [[Свянцянскі павет (Польшча)|Свянцянскі павет]]<ref>{{Dziennik Ustaw|rok=1925|numer=67|pozycja=472}}</ref>.
 
[[20 студзеня]] [[1926]] года Браслаўскі павет увайшоў у склад новаўтворанага [[Віленскае ваяводства (Польшча)|ВіленскаеВіленскага ваяводства]] [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]]. Раён з поўначы межаваў з [[Латвійская Рэспубліка|Латвій]], а з паўночнага ўсходу з [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай]].
 
Пасля [[Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР|ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР]] Браслаўскі павет [[4 снежня]] [[1939]] года ў складзе [[Вілейская вобласць|Вілейскай вобласці]]. {{дата|15|1|1940|1}} года скасаваны, тэрыторыя падзелена на раёны<ref name="ЭГБ">{{крыніцы/ЭГБ|2|Браслаўскі павет}}</ref>.