Гуджарат: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 68:
Асноўнае насельніцтва Гуджарата складаюць [[гуджаратцы]], якія размаўляюць на [[гуджараці|гуджарацкай мове]]. Нягледзячы на моўнае адзінства, гуджаратцы вельмі адрозніваюцца [[культура|культурна]] і [[рэлігія|рэлігійна]]. Частка насельніцтва згуртавана ў [[племя|племянныя]] аб'яднанні, прызнаныя з боку дзяржавы. Сярод іх ёсць [[гурджары]] — супольнасць [[Цэнтральная Азія|цэнтральнаазіяцкага]] паходжання, ад наймення якой паходзіць назва штата. Племя [[сіддзі]] паходзіць з [[Афрыка|Афрыкі]], але прыняло многія рысы [[Індастан|індыйскай]] культуры. Племя [[банджара|гармаці]] захоўвае качавы лад, часцяком параўноўваецца з еўрапейскімі [[цыганы|цыганамі]]. Дарэчы, многія даследчыкі мяркуюць, што Гуджарат сапраўды з'яўляецца прарадзімай цыганоў. Згодна старажытным паданням, Гуджарат — прарадзіма [[сінгалы|сінгалаў]] [[Шры-Ланка|Шры-Ланкі]], яшчэ аднаго [[арыі|арыйскага]] народа. Стракатасць племянных культур асабліва заўважна ў [[Саўраштра|Саўраштры]], дзе захоўваюцца народныя строі і многія звычаі традыцыйнага ладу. На захадзе і поўначы штата здаўна жывуць [[сіндхі]] і [[раджастханцы]], на паўднёвым усходзе — [[конкані]].
 
Згодна [[перапіс насельніцтва|перапісу насельніцтва]] [[2011]] г., 88,6% насельнікаў Гуджарата — [[індуізм|індуісты]], 9,7% — [[мусульмане]], 1% — [[джайнізм|джайны]], 0,5% — [[хрысціянства|хрысціяне]]. Вельмі невялікая колькасць вернікаў прадстаўлена [[Зараастрызм|зараастрыйцамі]], але гістарычна прадстаўнікі гэтай рэлігіі адыгрывалі важную ролю. З іх колаў паходзяць носьбіты прозвішча [[Гандзі]]. Толькі 0,1% гуджаратцаў не звязвае сябе з рэлігіяй. Падзел па рэлігійнаму прынцыпу ўскладняе ўзаемныя адносіны паміж рознымі групамі. Падчас пераўтварэння [[Брытанская Індыя|Брытанскай Індыі]] ў [[Індыя|Індыю]] і [[Пакістан]] паміж гуджарацкімі індуістамі і мусульманамі адбываліся крывавыя канфлікты. Многія гуджарацкія мусульмане былі вымушаны пакінуць радзіму і ператварыцца ў [[мухаджыры|мухаджыраў]]. Характэрна, што гуджарацкі індуіст [[Махатма Гандзі]] стаў заснавальнікам Індыйскай дзяржавы, а гуджарацкі мусульманін [[МухамадМухамед Алі Джына]] — Пакістана.
 
== Спасылкі ==