Царкоўная унія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Уніі заключаліся пераважна [[Рымска-каталіцкі Касцёл|рымска-каталіцкай царквой]] з [[Праваслаўная Царква|праваслаўнай]], а таксама са старажытнымі ўсходнімі (нехалкідонскімі). Пры гэтым апошнія падначальваліся ўладзе [[папа рымскі|рымскіх пап]], адначасова такім чынам аднаўлялася былое адзінства ўсяленскай хрысціянскай царквы.
 
3 ХІІІ ст. візантыйскія імператары таксама імкнуліся пайсці на унію з папствам, каб атрымаць ад яго дапамогу ў барацьбе супраць туркаў. Рымскія папы двойчы спрабавалі заключыць унію з Канстанцінопальскім патрыярхатам. У [[1274]] была падпісана [[Ліёнская унія]], не падтрыманая большасцю духавенства і народа Візантыі, была асуджана Канстанцінопальскім саборам 1285. У [[1439]] падпісана [[Фларэнтыйская унія]], адвергнутая затым Іерусалімскім 1443 і наступнымі царкоўнымі саборамі; у ВКЛ і Маскоўскай дзяржаве яе беспаспяхова імкнуліся ўвесці мітрапаліты Ісідор і Грыгорый Балгарын. У [[1596]] рымска-каталіцкая царква падпісала з праваслаўнай царквой [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] [[Брэсцкая унія|Брэсцкую унію]]. У XVII ст. ў тагачаснай Венгрыі з мясцовай праваслаўнай царквой была заключана [[Ужгарадская унія]] [[1646]], якая напачатку дзейнічала на тэрыторыі Закарпацця і Славакіі, у 1699 пашырана на праваслаўнае насельніцтва Альба-Юлійскай епархіі Трансільваніі. Наступная Трансільванская унія 1760, заключаная па ініцыятыве аўстрыйскіх улад, ахапіла ўжо большую частку гэтай тэрыторыі.
 
Уніі таксама былі падпісаны папствам і з некаторымі старажытнымі ўсходнімі цэрквамі, у выніку чаго створаны уніяцкія цэрквы халдзейскага (у [[Ірак]]у), мараніцкага (у [[Ліван]]е і [[Сірыя|Сірыі]]), армянскага (на чале з патрыярхам кілікійскім у Турцыі), сірыйскага, копцкага (у [[Егіпет|Егіпце]]) абрадаў.