Мікалай Тарасавіч Раманоўскі: Розніца паміж версіямі

Вучоны ў галіне геаграфіі і эканомікі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Вучоны}} {{цёзкі2|Раманоўскі}} '''Мікалай Тарасавіч Раманоўскі''' ({{ДН|7|12|1912}}, г. Мінск — {{ДС|7...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:51, 15 сакавіка 2021

Мікалай Тарасавіч Раманоўскі (7 снежня 1912, г. Мінск — 7 студзеня 1997) — беларускі эканаміст, географ. Доктар эканамічных навук (1971), прафесар (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Мікалай Тарасавіч Раманоўскі
Дата нараджэння 7 снежня 1912(1912-12-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 студзеня 1997(1997-01-07) (84 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці географ, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1971)
Альма-матар
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Дружбы народаў ордэн Чырвонай Зоркі
Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі ім. В. У. Куйбышава (1938).

Працаваў у Мінскім статыстычным тэхнікуме (1944—1946, дырэктар), Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце (з 1946, геаграфічны факультэт, кафедра эканамічнай геаграфіі замежных краін, у 1968—1986 — загадчык кафедры, 1947—1956 і 1962—1983 — дэкан факультэта).

Навуковыя інтарэсы: эканамічная геаграфія Беларусі.

Узнагароды

Ордэны Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў, званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1975) і інш.

Зноскі

Літаратура

  • Раманоўскі Мікалай Тарасавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : [у 5 т.]. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 512.
  • Раманоўскі Мікалай Тарасавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 294. — Інфармацыя: год нараджэння 1919 — памылковы.
  • Романовский Николай Тарасович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 492.
  • Романовский Николай Тарасович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 238—239.