Шаблон:Пра прыналежнасць Браслаўскага павета: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Існуе разыходжанне ў вызначэнні прыналежнасці паўночна-заходніх гмін Браслаўскі павет...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
Існуе разыходжанне ў вызначэнні прыналежнасці паўночна-заходніх гмін [[Браслаўскі павет (1921—1940)|Браслаўскага павета]] (гміны Браслаў, Дрысвяты, Дукшты, Опса, Плюсы, Рымшаны, Слабодка, Смолвы і Відзы) на мяжы 1921—1922 гг. {{Dziennik Ustaw|rok=1922|numer=26|pozycja=213}} (Арт. 1) называе Браслаўскі павет адным з 5 паветаў (разам з Віленскім, Ашмянскім, Свянцянскім і Троцкім) [[Віленская зямля|Віленскай зямлі]], над якім была ўсталявана дзяржаўная ўлада ў 1922 годзе (гэта значыць тэрыторыі, якія ўваходзілі ў склад [[Сярэдняя Літва|Сярэдняй Літвы]]). З іншага боку, Паказальнік населеных пунктаў Польскай Рэспублікі, выдадзены [[Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы|Галоўным статыстычным упраўленнем]] у 1923 годзе, называе Браслаўскі павет адным з паветаў (разам з Дунілавіцкім, Дзісенскім і Вілейскім), якія ў 1922 годзе былі перададзены з [[Навагрудскае ваяводства (Польшча)|Навагрудскага ваяводства]] і ў склад Віленскай зямлі, і прыводзіць адначасова падрабязную статыстыку для гэтых гмін з 30 верасня 1921 года. Таксама іншыя крыніцы (між іншым карты) падаюць інфармацыю пра далучэнне на мяжы 1921-22 гадоў да Сярэдняй Літвы Браслаўскага і Лідскага паветаў<ref> (Andrzej Gawryszewski: ''Ludność Polski w XX wieku'', 2005</ref><ref>; ''Atlas Historyczny Polski'', PKWK, 1967</ref>). Разыходжанне ўзнікла праз розныя інтэрпрэтацыі, праведзеных на тэрыторыі Браслаўскага павета (а таксама [[Лідскі павет (1921—1940)|Лідскага павета]]) «выбараў у Віленскі сейм» на падставе пастановы Сейма Польшчы ад 16 лістапада 1921 года, якая паклала канец палітычнай барацьбе на гэтых тэрыторыях. Адам Мяльцарак сцвярджае, што Браслаўскі і Лідскі паветы фактычна да Сярэдняй Літвы не адносіліся.<noinclude>[[Катэгорыя:Шаблоны:Гісторыя]]</noinclude>