Розніца паміж версіямі "Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР"

→‎Гісторыя: абнаўленне звестак
(→‎Гісторыя: абнаўленне звестак)
 
У час прыняцця арт. 11, які прадугледжваў удзел Беларускай ССР у падрыхтоўцы новага Саюзнага дагавора, прадстаўнікі апазіцыі дэманстратыўна пакінулі залу пасяджэнняў, што выклікала абурэнне прадстаўнікоў кансерватыўных колаў у Вярхоўным Савеце. Пазней дзеячы парламенцкай апазіцыі сцвярджалі, што гэты сыход быў загадзя спланаванай акцыяй<ref>Навумчык, С., Пазьняк, З. Дэпутаты Незалежнасьці / Сяргей Навумчык, Зяон Пазьняк. — Нью-Ёрк — Вільня — Варшава: Беларускія ведамасьці — Таварыства беларускай культуры ў Летуве, 2010. — С. 17.</ref>.
 
[[27 ліпеня]] [[1990]] г. 229 галасамі «за» была прынята «Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР». [[25 жніўня]] 1991 г., пасля [[Жнівеньскі путч|спробы дзяржаўнага перавароту]], у Дэкларацыю былі ўнесены пэўныя змены: 253 дэпутата выказаліся «За». Яна набыла статус канстытуцыйнага закона і захоўвала юрыдычную сілу да [[15 сакавіка]] [[1994]] г., даты прыняцця [[Канстытуцыя Беларусі|Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь]]<ref>[http://wwwpravo.zonebylevonevsky.netorg/legalbazaby/n89docszakon/zk89147izakb1454.htm Закон Республики Беларусь от 25 августа 1991 г. № 1017-XII «О придании статуса конституционного закона Декларации Верховного Совета Республики Беларусь о государственном суверенитете Республики Беларусь»]</ref>.
 
З [[1991]] г. да [[Рэферэндум у Беларусі, 1996|рэферэндума 1996 г.]] галоўнае нацыянальнае свята — [[Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь|Дзень незалежнасці]], быў прымеркаваны да даты прыняцця «Дэкларацыі».