Басея: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Басея''' — гістарычная воласць, адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка [[Смаленскае княства|Смаленскага княства]] (11-14 ст.) і [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]] (14-15 ст.), пазней маёнтак.
 
Воласць з’явілася ў 1-й палове 11 ст. пры складанні тэрыторыі Смаленскага княства і абкладанні [[Даніна|данінай]] мясцовага насельніцтва смаленскімі князямі, сынамі вял.кн. кіеўскага [[Уладзімір Манамах|Уладзіміра Манамаха]]. Мела натуральныя межы па [[Водападзел|водападзелах]], ахоплівала басейн ракі [[Бася|Басі]], цэнтр не вядомы. Цяпер на стыку Горацкага і Шклоўскага раёнаў.
 
Упершыню згадваецца каля 1136 года ў грамаце смаленскага кн. [[Расціслаў Мсціславіч|Расціслава Мсціславіча]], які браў з Басяі 15 грыўняў[[Старажытнаруская грыўня|грыўнаў]] даніны i з яе вызначыў дзесяціну на карысць смаленскага епіскапа.
 
Да 16 ст. цалкам належала князям [[Друцкія|Друцкім]], напэўна, як наданне кагосьці з вялікіх князёў літоўскіх. У 1-й палове 16 ст. палова Басеі належала кн. Васілю Юр’евічу Друцкаму-Талачынскаму, другая — кн. [[Сямён Фёдаравіч Ямантавіч-Падбярэзскі|Сямёну Ямантавічу-Падбярэзскаму]]. У палове кн. Сямёна ў 1522 годзе згадваюцца сёлы Казловічы i Хамінічы, a ў 1542 — Пагост, Навасёлкі, Кішчыцы, Беразоў i Гарадзішча. Сваю палову кн. Сямён завяшчаў [[Альбрэхт Гаштольд|А. Гаштольду]], але той памёр раней. Тым часам [[Фальварак|фальваркаў]] у Басеі яшчэ не было, толькі даўнія сяляне-даннікаў.
 
У 1540 годзе палову кн. Сямёна Ямантавіча-Падбярэзскага спадкавала яго сястра [[Ульяна Фёдараўна Ямантавіч-Падбярэзская|Ульяна]], а па ёй сыны Рыгор i Іван Яцкавічы. Неўзабаве Рыгор Яцкавіч прадаў сваю і братаву частку Басяі вял. кн. Жыгімонту Старому. У 1547 годзе Іван Яцкавіч спрабаваў адсудзіць сваю долю, але яна засталася за гаспадаром. Пазней Падбярэзская палова Басяі была нададзена вял.кн. камусьці.