Розніца паміж версіямі "Свабода слова ў Беларусі"

др
няма тлумачэння праўкі
др
[[7 жніўня]] [[2018]] г. супрацоўнікі [[Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь|Следчага камітэта]] і [[МУС Беларусі]] правялі ператрус у офісах інтэрнэт-парталу [[TUT.BY]] і інфармацыйнага агенцтва [[БелаПАН]] ў сувязі з распачатай крымінальнай справай на падставе ч. 2 арт. 349 [[Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь|Крымінальнага кодэкса Беларусі]] («несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі, учынены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды»). Падставай да распачынання крымінальнай справы паслужыла «паведамленне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «[[Беларускае тэлеграфнае агенцтва|БелТА]]» аб збоях пры ажыццяўленні доступаў да платнай падпіскі паслуг, якія аказваліся названым прадпрыемствам аднаму з яго замоўцаў».
 
Па крымінальнай справе за ўмяшанне ў дзейнасць міліцыі 12 сакавіка 2021 года быў арыштаваны Дзяніс Івашын, журналіст «[[Новы Час (газета)|Новага Часу]]», які быў аўтарам цыкла артыкулаў «Каго ці што абараняе „[[Беркут (спецпадраздзяленне)|Беркут]]“ у Беларусі» і за дзень да затрымання даваў інтэрв’ю каналу «[[Настоящее время (тэлеканал)|Настоящее время]]», у якім паведаміў пра вынікі свайго журналісцкага расследвання<ref>{{Cite web|date=2021-03-15|title=«Ён змагаўся за праўду». Чым вядомы Дзяніс Івашын, якога затрымаў КДБ, і пры чым тут Украіна|url=https://www.svaboda.org/a/31152056.html|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210320070233/https://www.svaboda.org/a/31152056.html|archivedate=2021-03-20|accessdate=2021-03-20|work=[[БелаПАН]]|publisher=[[Радыё Свабода]]|language=be}}</ref>.
== Міжнародны маніторынг ==
[[1 траўня]] [[2009]] міжнародная праваабарончая арганізацыя «[[Freedom House]]» у сваім дакладзе пра стан свабоды прэсы змясціла Рэспубліку Беларусь на 188 месца з 195 са статусам «Адсутнасць свабоды прэсы» («Not Free»)<ref>[http://www.freedomhouse.org/uploads/fop/2009/FreedomofthePress2009_tables.pdf]</ref>.