Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Ізабелін): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
др →‎Гісторыя: рыма- ==> рымска-, перанесена: рыма-каталіцкі → рымска-каталіцкі з дапамогай AWB
Радок 44:
Каталіцкая суполка ў Ізабеліне вядома толькі з 1931 года. У 1934 на сродкі вернікаў пачалося будаўніцтва драўлянага касцёла ў цэнтры плошчы мястэчка. У наступным годзе ізабелінскія католікі атрымалі статус самастойнай парафіі, а ў 1936 новазбудаваны драўляны касцёл быў асвечаны пад тытулам Маці Божай Нястомнай Дапамогі.
 
Драўляны касцёл у Ізабеліне ўяўляў сабою трохнававую аднавежавую базіліку з паніжанай пяціграннай апсідай. Чацверыковая вежа-званіца завяршалася шатровым спічаком. 23 чэрвеня 1941 драўляны касцёл згарэў. Акупацыйныя нямецкія ўлады тады дазволілі каталікам збірацца на набажэнствы ў мураваным кальвінскім зборы. А праз некалькі гадоў самі кальвіністы перайшлі ў каталіцтва і старажытны будынак з гэтага часу стаў рымарымска-каталіцкім касцёлам. Падмуркі ж драўлянага касцёла да гэтага часу бачныя ў цэнтры плошчы мястэчка.
 
Пасля вайны пробашч ксёндз Міхал Шэмковіч быў арыштаваны. Ён вызваліўся ў 1953 і працаваў у Ізабеліне да сваёй смерці ў 1968 годзе. Пасля гэтага ўлады зачынілі касцёл, а ў 1974 будынак згарэў і быў пакінуты ў руінах. Былая святыня атрымала статус помніка архітэктуры, але заставалася ў руінным стане. У 1980-я гады ўлады вырашылі рэстаўрыраваць былы касцёл пад музычную школу, але змен не адбылося. Нарэшце, у 1989 годзе руіны перадалі вернікам, рэстаўрацыйныя працы вяліся паводле праекта, распрацаванага «Мінскархпраектам» у 1988 г. (архітэктар Г. П. Босак). Касцёл быў асвечаны гродзенскім біскупам [[Аляксандр Кашкевіч|Аляксандрам Кашкевічам]] 18 ліпеня 1992 года пад тытулам святых апосталаў Пятра і Паўла, але парафія мае тытул Маці Божай Нястомнай Дапамогі<ref>{{catholic.by|http://catholic.by/2/belarus/dioceses/grodnensis/100852.html}}</ref>.