Літоўская духоўная семінарыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др рыма- ==> рымска-, перанесена: рыма-каталіцкі → рымска-каталіцкі з дапамогай AWB
Радок 46:
Грэка-уніяцкая калегія ўказам ад 18 кастрычніка (па ст.ст.) [[1828]] года звярнула сур’ёзную ўвагу семінарскага праўлення на абавязковае ўвядзенне да пачатку [[1829]] года выкладання прадметаў на рускай мове. З гэтай мэтай з [[Санкт-Пецярбург]]а былі выпісаныя адпаведныя падручнікі, пасля чаго самі выкладчыкі ўзяліся за вывучэнне рускай мовы. У [[1830]] годзе ў семінарыі займаліся ўжо 180 выхаванцаў, з якіх 80 былі «''на фундушевомъ содержаніи''».
 
Падчас [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстання]] ў [[1831]] годзе, заняткі ў семінарыі былі прыпыненыя, а ў семінарскім корпусе месціліся царскія салдаты. Са сканчэннем баявых дзеяў і эпідэміі [[Халера|халеры]], якая лютавала ў той год, Літоўская духоўная семінарыя аднавіла сваю працу. З гэтага часу паступова сталі ўводзіцца новыя прадметы ў курс выкладання: біблейская гісторыя, [[метафізіка]], [[антрапалогія]], [[трыганаметрыя]], экзэгетыка, біблейская археалогія і гісторыя ўніі. Склад выкладчыкаў папоўніўся новымі асобамі: магістр багаслоўя [[Тамаш Малішэўскі]] (пасля {{нп3|Філарэт, епіскап Ніжагародскі|Філарэт, епіскап Ніжагародскі|ru|Филарет (Малышевский)}}), доктар багаслоўя [[Плакід Янкоўскі]], вядомы ў польскай і рускай літаратуры пісьменнік і лінгвіст, які дасканала ведаў 9 моў і магістр багаслоўя [[Ігнацій Жалязоўскі]], (пасля {{нп3|епіскап Брэсцкі|епіскап Брэсцкі|ru|Игнатий (Железовский)}}). [[4 верасня]] [[1834]] года ўпершыню ў Літоўскай семінарыі на рускай мове прагучала [[Пропаведзь|пропаведзь]], якую прамовіў інспектар [[Іпаліт Гамаліцкі]], а [[29 снежня]] ў саборы на рускай мове прапаведаваў студэнт Брэнн<ref name="Мінская семінарыя"/>. Гэты факт вельмі задаволіў губернатара Гродзенскай губерні [[Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў-Віленскі|М. М. Мураўёва]], пад час наведвання Літоўскай семінарыі{{sfn|Котович|1878|с=53}}. Паступова рускамоўе стала дамінуючай у навучальным працэсе. Выкладанне некаторых багаслоўскіх дысцыплін яшчэ нейкі час вялося на латыні з тым, каб семінарысты вышэйшага (багаслоўскага) аддзялення былі падрыхтаваныя весці [[дыспут]]ы з [[Рыма-каталіцтва|рымарымска-каталіцкімі]] святарамі на мове лацінскага багаслоўя<ref name="Православная энциклопедия"/>.
 
З 1834 г. [[Грэка-уніяцкая духоўная калегія|Калегія]] забараніла дзецям уніяцкіх святароў вучыцца ў іншых (свецкіх) вучэльнях, акрамя духоўных, таму ў [[1838]] годзе ў семінарыі налічвалася больш за 200 навучэнцаў{{sfn|Котович|1878|с=54}}. Калі адбыўся 8-мы перапіс насельніцтва ў [[1835]] г., у Літоўскай семінарыі налічваліся выхаванцы з розных уніяцкіх епархій: Літоўскай 159 чалавек, Мінскай 59, Валынскай 28, Падольскай 3, па аднаму з Кіеўскай і Магілёўскай.
Радок 91:
Ва ўмовах абвяшчэння аўтакефаліі [[Польская аўтакефальная праваслаўная царква|Польскай праваслаўнай царквы]] у [[1924]] г. пачалася рэарганізацыя сістэмы навучання ў Віленскай духоўнай семінарыі. У першую чаргу змены датычылі пераходу ад пераважна рускай мовы навучання да польскай, але за беларусамі яшчэ заставалася права выкладання каля паловы прадметаў па-беларуску. У [[1927]] г. у рамках агульнадзяржаўнай школьнай рэформы Духоўныя семінарыі ў Вільні і Крамянцы былі пераўтвораны на ўзор дзяржаўных 9-гадовых гімназій з правамі сярэдняй навучальнай установы. Напалову скарацілася колькасць гадзін на багаслоўскія дысцыпліны, абавязковым прадметам стала польская мова, гісторыя і геаграфія Польшчы, а беларускамоўныя прадметы былі фактычна забаронены<ref>''Кулажанка Л.'' [http://sppsobor.by/bractva/vilna/publish/orthodox/4333/2 З вопыту асветніцкага служэння Праваслаўнай царквы (Заходняя Беларусь у 1920—1930 гг.)] // Праваслаўе. — 1999. — № 8. — С. 38—57</ref>. Па адзнакам навучэнца той пары [[Яўстах Баслык|Яўстаха Баслыка]]: ''гэта ўжо была не Праваслаўная Духоўная семінарыя. Яна толькі намінальна насіла гэтую назву. Яна стала ў 1929—1930 гг. філіялам польскай класічнай гімназіі з польскай мовай выкладання і толькі з некаторай праваслаўнай праслойкай: царкоўны спеў, царкоўны статут, наведанне набажэнстваў і да т. п''<ref name="ПРАВОСЛАВИЕ.RU">[http://www.pravoslavie.ru/30044.html АНТОЛОГИЯ СЕМИНАРСКОЙ ЖИЗНИ. ИЗ ВОСПОМИНАНИЙ ОТЦА ЕВСТАФИЯ БАСЛЫКА. ЧАСТЬ 1 (1922—1924)]{{ref-ru|}} // ПРАВОСЛАВИЕ.RU</ref>.
 
У 1932 годзе {{нп3|Instytut Badań Spraw Narodowościowych|Інстытут Нацыянальнасцяў|pl}} ацаніў узровень выкладання ў семінарыі як нізкі, прагрэс [[Паланізацыя|паланізацыі]] (нягледзячы на тое, што многія заняткі праводзіліся на польскай мове) як нязначны з-за таго, што захоўваецца прэстыж рускай мовы<ref>M. Papierzyńska-Turek, Między tradycją a rzeczywistością. Państwo wobec prawosławia 1918—1939, Państwowy Instytut Wydawniczy, Warszawa 1989, s. 283—285 {{ref-pl|}}</ref>. У [[1935]]—[[1936]] навучальных гадах, паводле планаў дзяржаўных органаў і Польскай царквы, абодва бакі пагадзіліся ліквідаваць Віленскую і Крамянецкую духоўныя семінарыі і замяніць іх на адзін багаслоўскі ліцэй у Варшаве. Аднак гэты працэс не спраўдзіўся ў сувязі з пачаткам [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]]<ref name="Pawluczuk">Pawluczuk U. A.: Życie monastyczne w II Rzeczypospolitej. Wydawnictwo Uniwersytetu w Białymstoku, 2007, ISBN 978-83-7431-127-4 {{ref-pl|}}</ref>.
 
=== У час Другой сусветнай вайны ===
Радок 128:
* {{нп3|Анатолий (Соколов)|Анатоль (Сакалоў)|ru}} (8 лютага 1917—1919)
* [[Вячаслаў Багдановіч]] (1919—1922)
* {{нп3|Filip (Morozow)|Філіп (Маразоў)|pl}}<ref name="ПРАВОСЛАВИЕ.RU">[http://www.pravoslavie.ru/30044.html АНТОЛОГИЯ СЕМИНАРСКОЙ ЖИЗНИ. ИЗ ВОСПОМИНАНИЙ ОТЦА ЕВСТАФИЯ БАСЛЫКА. ЧАСТЬ 1 (1922—1924)]{{ref-ru|}} // ПРАВОСЛАВИЕ.RU</ref> (1922—1924)
* {{нп3|Антоний (Марценко)|Антоній (Марцанка)|ru}}<ref name="ПРАВОСЛАВИЕ.RU">[http://www.pravoslavie.ru/30044.html АНТОЛОГИЯ СЕМИНАРСКОЙ ЖИЗНИ. ИЗ ВОСПОМИНАНИЙ ОТЦА ЕВСТАФИЯ БАСЛЫКА. ЧАСТЬ 1 (1922—1924)]{{ref-ru|}} // ПРАВОСЛАВИЕ.RU</ref> (1924—1926)
* в.а. [[Мікалай Тучэмскі]]<ref name="ПРАВОСЛАВИЕ.RU"/><ref>[https://drevo-info.ru/articles/16346.html ТУЧЕМСКИЙ НИКОЛАЙ МИХАЙЛОВИЧ]{{ref-ru|}} // ДРЕВО открытая православная энциклопедия</ref><ref name="ПРАВОСЛАВИЕ.RU">[http://www.pravoslavie.ru/30044.html АНТОЛОГИЯ СЕМИНАРСКОЙ ЖИЗНИ. ИЗ ВОСПОМИНАНИЙ ОТЦА ЕВСТАФИЯ БАСЛЫКА. ЧАСТЬ 1 (1922—1924)]{{ref-ru|}} // ПРАВОСЛАВИЕ.RU</ref> (снежань 1925—1940)
* {{нп3|Виноградов, Василий Петрович (священнослужитель)|Васіль Вінаградаў|ru}} (1943—1944)
</div>
Радок 188:
{{Commons|Category:}}
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Віленская духоўная семінарыя]]
[[Катэгорыя:Жыровіцы]]