Розніца паміж версіямі "Касцёл Божага Цела (Нясвіж)"

др
рыма- ==> рымска-, перанесена: Рыма-каталіцкі → Рымска-каталіцкі з дапамогай AWB
др (рыма- ==> рымска-, перанесена: Рыма-каталіцкі → Рымска-каталіцкі з дапамогай AWB)
 
|region = BY
|CoordScale = 1000
|Канфесія = РымаРымска-каталіцкі касцёл
|Епархія = Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|Добрапрыстойнасць =
Інтэр'ер храма багата дэкарыраваны [[роспіс]]ам у тэхніцы [[грызайль]]. Фрэскамі пакрыты скляпенні цэнтральнага і бакавых нефаў, прэсбітэрыя, трансепта, нартэкса, бакавых капэл і падкупальнай прасторы. Фрэскі зроблены ў [[1750-я|1750]]—[[1760-я]] гг. з удзелам мастака [[Ксаверый Дамінік Гескі|К. Д. Гескага]], цыкл складаецца з 40 асобных кампазіцый з адлюстраваннем сцэн [[алегорыя|алегарычнага]] сэнсу, выявамі святых і дэкаратыўна-[[арнамент]]альных кампазіцый.
 
На скляпенні прэсбітэрыя размешчана фрэска «Апафеоз каталіцкай царкве». У трансепце — сцэны з жыцця Маці Божай і Хрыста, «Ecce homo», «Ecce Mater», «Святая Сям'я», «Саламон і царыца Саўская». На скляпеннях цэнтральнага нефа шэраг сюжэтных сцэн, прысвечаных каталіцкім таінствам. У паўночным нефе сцэна «Вяртанне блуднага сына». У прасценках светлавога барабана купала ў 2 ярусы выявы святых на фоне архітэктурных куліс (магутных калон з капітэлямі, нішамі і праёмамі). У кампазіцыю фрэсак устаўлены [[картуш]]ы з вершаванымі строфамі і спасылкамі на [[Біблія|Біблію]].
 
У 1900—02 гг. фрэскі на скляпеннях, у вежы і купале былі адрэстаўрыраваны жывапісцам [[Францішак Бруздовіч|Францішкам Бруздовічам]], а таксама зроблены новыя роспісы.
 
Галоўны алтар зроблены паводле праекта [[Маўрыцыа Педэці]], упрыгожаны карцінай К. Д. Гескага «Тайная
вячэра» (1753, копія карціны Леанарда да Вінчы). У пачатку [[1990-я|1990-х]] гг. карціна галоўнага алтара была рэстаўрыравана. У крылах [[трансепт]]а размешчаны [[мармур]]овыя алтары [[Святы Крыж|Святога Крыжа]] і [[Дзева Марыя|Дзевы Марыі]].
 
У розныя часы фундаваліся шматлікія меншыя алтары: Святых [[Ігнацій Лаёла|Ігнація Лаёлы]], [[Францішак Ксаверы|Францішка Ксаверыя]], [[Станіслаў Костка|Станіслава Косткі]], [[Святая Барбара|Барбары]], [[Святая Кацярына|Кацярыны]], [[Святая Фларыяна|Фларыяна]], [[Святы Рох|Роха]], [[Святы Себасцьян|Себасцьяна]] і інш. Над афармленнем інтэр'ера ў [[1740-я|1740]]—[[1750-я]] гг. працавалі сталяры [[Міхаіл Шыманоўскі]] і [[Ян Лежбах]], мастакі [[Ян Санові]] і [[Ян Гюндэльфінгер]].
 
[[File:Нясвіж. Касцёл Божага Цела. Барэльеф Мікалая Крыштапа Радзівіла.jpg|thumb|Намагілле [[Мікалай Радзівіл Сіротка|Мікалая Радзівіла Сіроткі]]]]
Над уваходам — [[хоры]] з арганам. Першы арган быў пастаўлены ў [[1611]]—[[1615]] гг. на сродкі мясцовага шляхціца [[Андрэй Скарульскі|Андрэя Скарульскага]]. Парапет хораў аздоблены фрэскавымі роспісамі з выявамі музычных інструментаў ракайльным картушам па цэнтры.
 
Злева ад галоўнага алтара ўстаноўлены дзве мемарыяльныя дошкі-надмагіллі ў стылі [[рэнесанс]]у ў памяць аб сынах [[фундатар]]а касцёла князя [[Мікалай Радзівіл Сіротка|М. К. Радзівіла Сіроткі]], паміж якімі знаходзіцца яго [[барэльеф]] у адзенні [[пілігрым]]а. Над барэльефам — [[Лацінская мова|лацінская]] [[сентэнцыя]] «Перад тварам смерці кожны не рыцар, а толькі пілігрым-вандроўнік». На адной з пліт рэалістычная выява дзіцяці Радзівіла, якое пражыло толькі два гады (1586—1588).
 
У [[1912]] г. у касцёле ўстаноўлена мемарыяльная дошка паэту [[У. Сыракомля|У. Сыракомлю]]. Ён вучыўся і працаваў у [[Нясвіж]]ы. Помнік паэту быў створаны да 40-годдзя з дня яго смерці.
 
Радзівілаўскі [[катафалк]] быў выкананы [[М. Педэці]]. Яшчэ адзін надмагільны помнік — выява жанчыны, верагодна, [[Канстанцыя Радзівіл|Канстанцыі Радзівіл]], якая сядзіць у [[траур]]ы на ружовай [[труна|труне]].
{{Славутасці Нясвіжа}}
{{Нясвіжскі дэканат}}
 
[[Катэгорыя:Род Радзівілаў|*]]
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1593 годзе]]
2 054

праўкі