Розніца паміж версіямі "Беларуска-польскі канфлікт у Генеральнай акрузе Беларусь"

др
→‎top: рыма- ==> рымска-, перанесена: Рыма-каталіцкі → Рымска-каталіцкі з дапамогай AWB
др (clean up з дапамогай AWB)
др (→‎top: рыма- ==> рымска-, перанесена: Рыма-каталіцкі → Рымска-каталіцкі з дапамогай AWB)
 
Ажыццявіць беларусізацыю акупаванага абшару было немагчыма не закрануўшы інтарэсаў палякаў. Неўзабаве канфлікт паміж польскім і беларускім палітычнымі ўплывамі набыў характар сапраўднай барацьбы, якая каштавала жыцця сотням людзей. Адным са спосабаў змагання беларускіх нацыяналістаў з польскім элементам было спрыянне дэпартацыі апошніх на прымусовыя працы ў Германію.
 
Важкім сродкам узаемнай беларуска-польскай барацьбы была дэнунцыяцыя перад нямецкімі ўладамі. Даносы назіраліся з першых дзён нямецкай акупацыі і былі накіраваныя супраць савецкіх актывістаў і прыхільнікаў савецкага ладу. Прычынай рабіліся крыўды, якія выводзіліся з вераснёўскіх дзён 1939. Вядомы выпадкі, калі беларускія сяляне ў верасні 1939 віталі Чырвоную Армію, а потым удзельнічалі ў рабунках памешчыцкіх маёнткаў і нават забойствах іх колішніх гаспадароў. З прыходам нямецкай арміі ў чэрвені 1941 пакрыўджаныя атрымалі зручны момант, каб пакараць сваіх нядобразычліўцаў. Таўро сімпатыкаў камуністаў выкарыстоўвалі ўдзельнікі польскай канспірацыі ў змаганні з беларускімі нацыяналістамі. Беларусы выстаўлялі палякаў у якасці замаскаваных агентаў польскага эміграцыйнага ўраду ў [[Лондан]]е і паплечнікаў Арміі Краёвай. У ліпені 1942 было абвешчана, што РымаРымска-каталіцкі касцёл ёсць адной з асноўных фартэцый польскага руху. Гэты аргумент даваў немцам падставы для рэпрэсій супраць духавенства.
 
Вынікі супрацьстаяння паміж прыхільнікамі беларускага нацыянальнага руху і змагарамі за вяртанне польскай дзяржаўнасці залежалі ад акругі. Напрыклад, у Лідскай акрузе беларускі ўплыў да [[1944]] быў фактычна ліквідаваны. Тут амаль адкрыта дзейнічалі польскія вайсковыя фармаванні. Гэтаму не перашкодзілі нават арышты і расстрэлы дзесяткаў людзей, у тым ліку мясцовых каталіцкіх святароў у 1943.
2 054

праўкі