Валерый Аляксеевіч Шчукін: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 73:
У 1996—2003 годах жыў у Полацку.
 
У апошні час жыў ўу [[Мінск]]у разам з дачкой і яе сям’ёй.
 
Памёр 10 кастрычніка 2020 года. Пахаваны на [[Чыжоўскія могілкі|Чыжоўскіх могілках]] у Мінску.
Радок 86:
В. Шчукіна і абвінавачванні ў адрас прэзідэнта [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|А.Лукашэнкі]], якія мелі месца ў жніўні 1997 года на 30-м ралі за свабоду слова ў [[Беларусь|Беларусі]]. 22 лістапада 1997 г. В. Шчукін на некалькі гадзін быў затрыманы міліцыяй пасля ўдзелу ў сустрэчы апазіцыйных дэпутатаў [[Вярхоўны Савет Беларусі|Вярхоўнага Савета Беларусі]].
 
У кастрычніку 1999 г. В. Шчукін быў адным з заяўляльнікаў мітынгу і шэсця «Марш Свабоды». Гарадскімі ўладамі шэсце было забароненае, ён адмовіўся ад свайго подпісу і 17 кастрычніка 1999 г. пайшоў на «Марш Свабоды» уў якасці звычайнага ўдзельніка. Правядзенне «Марша свабоды» суправаджалася сур’ёзнымі сутыкненнямі дэманстрантаў з міліцыяй. 19 кастрычніка 1999 года В. Шчукін быў выкліканы ў Савецкі РАУС па позве, дзе быў затрыманы. Пры затрыманні В. Шчукін быў моцна збіты (ім пададзеная скарга ў пракуратуру [[Савецкі раён, Мінск|Савецкага раёна]] г. [[Мінск]]а). Тры дні В. Шчукін знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання, а пасля прад’яўлення яму абвінавачання па арт. 186.3 [[Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь|КК]] [[Рэспубліка Беларусь|РБ]] накіраваны ў СІЗА № 1. Абраная для В. Шчукіна мера стрымання, арышт, потым была зменена на падпіску аб нявыездзе.
 
17 красавіка 2001 года за арганізацыю «Марша Свабоды» (1999) быў абвінавачаны ў арганізацыі і ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, і аштрафаваны гарадскім судом г. Мінска (суддзя Т. Высоцкая) па арт.186-3 КК РБ на 30 базавых велічынь. Іншы фігурант гэтай крымінальнай справы, [[Мікалай Віктаравіч Статкевіч|Мікола Статкевіч]], быў асуджаны на штраф у 100 базавых велічыняў.<ref><nowiki>https://www.svaboda.org/a/24837761.html</nowiki> ВЯРХОЎНЫ СУД АДМОВІЎСЯ ПЕРАГЛЕДЗЕЦЬ ПРЫСУД У КРЫМІНАЛЬНЫХ СПРАВАХ ШЧУКІНА І СТАТКЕВІЧА</ref>
Радок 92:
Затрыманы 25 сакавіка 2000 г. на [[Дзень Волі]] ў [[Віцебск]]у разам з [[Уладзімір Рыгоравіч Плешчанка|Уладзімірам Плешчанкам]]. Асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.<ref>https://www.svaboda.org/a/24832124.html Навіны 27 сакавіка 2000 г.</ref>
 
7 чэрвеня 2001 годвзагода за ўдзел 18 мая 2001 года ў акцыі «Ланцуг неабыякавых людзей» быў асуджаны судом Ленінскага раёна г. Мінска, суддзя А. Шылько, на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Падчас акцыі быў затрыманы і жорстка збіты супрацоўнікамі міліцыі.<ref><nowiki>https://www.svaboda.org/a/24836876.html</nowiki> ВАЛЕРЫ ШЧУКІН АСУДЖАНЫ ДА 10 СУТАК АРЫШТУ</ref>
 
16 студзеня 2001 г. В. Шчукін спрабаваў трапіць на першую адкрытую прэсавую канферэнцыю міністра ўнутраных спраў [[Уладзімір Уладзіміравіч Навумаў|Уладзіміра Навумава]], які адказваў на пытанні, звязаныя з праблемай знікнення людзей у Беларусі<ref><nowiki>https://www.svaboda.org/a/24872572.html</nowiki> ШЧУКІНА ЗАСУДЗІЛІ ДА ТРОХ МЕСЯЦАЎ АРЫШТУ</ref> В. Шчукін спрабаваў рэалізаваць сваё права на атрыманне інфармацыі і ўвайсці на прэс-канферэнцыю з пасведчаннем члена [[Беларуская асацыяцыя журналістаў|БАЖ]]. Але трое супрацоўнікаў аховы будынку павалілі В. Шчукіна на падлогу, пры гэтым былі разбіты дзве шыбы ў дзвярах, аб якія В. Шчукін парэзаў нагу. Па выкліку журналістаў прыехала «хуткая дапамога». В. Шчукін быў дастаўлены ў ваенны шпіталь у аддзяленне мікрахірургіі з траўмай сярэдняй цяжкасці.<ref><nowiki>http://spring96.org/files/reviews/be/2001_review_by.pdf</nowiki> Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2001 годзе</ref>