Маскаль: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Zemant (размовы | уклад)
Радок 38:
Складанасць беларуска-расійскіх адносін адлюстравалася ў беларускім фальклоры XIX-ХХ ст. [[Рускія]] ў фальклоры прысутнічалі пад назвамі “[[расейцы]]”{{крыніца?}} да “маскалі”. “Расейцамі” называлі беглых старавераў{{крыніца?}}, а “маскалямі” – пасаднікаў, памешчыкаў, ваенных, настаўнікаў і г. д.. Аналіз фальклорнага матэрыялу сведчыць пра талерантныя адносіны [[беларусы|беларусаў]] да “расейцаў”-старавераў. А вось у адносінах да “маскалёў” прысутнічала выразная варожасць: “Не за тое '''маскаля''' б'юць, што ўкраў, а за тое, што дрэнна схаваў”; “- Тата, тата, лезе чорт у хату! – Дарма, сынок, абы не '''маскаль'''” і г.д.
Выкарыстоўвае слова “Маскаль” і польска-беларускі паэт [[Адам Міцкевіч]].
 
У 1914 годзе [[Янка Купала]] напісаў свой верш «Сваякі», у якім ён кажа:<ref>[https://knihi.com/Janka_Kupala/Svajaki.html Сваякі]</ref>
<poem>«''Раз абселі Беларуса''
:''Маскалі ды Ляхі,''
:''І давай яму сваяцтва''
:''Тыкаці з-пад пахі:''
:''— Ты мой ісціны браточак! —''
:''Маскалёк бармоча;''
:''— Ты мой хрэснік, мой сыночак!''
:''Юда-Лях сакоча''.»</poem>
 
У часы [[Першая Сусветная вайна|Першай Сусветнай вайны]], маскалямі называлі ўсіх [[Рускія|расіянаў]], не залежна ад іх нацыянальнасці. З гэтага часу, у люду засталося шмат жартаў, у якіх высмейвалася няўменне маскаля весці гаспадарку (капаць бульбу, жаць жыта, касіць сена і г. д.) і тое, як яны прыкрывалі сваё махлярства (“Махнаты цуд у Хойніках”), злаўчайства (“Прададзенае сала”, “Рыбаўка на жыўцы”) і нахвальбу (“Маскальскія пчолы”значит гультайские или бездельники).
Сёння слова “маскаль” мае негатыўную афарбоўку і выкарыстоўваецца ў [[Беларусь|Беларусі]], [[Польшча|Польшчы]] і [[Украіна|Украіне]], з прыніжальным і зняважлівым для [[Рускія|расіянаў]] сэнсам.