Член-карэспандэнт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
== Член-карэспандэнт НАН Беларусі ==
{{main|Член-карэспандэнт НАН Беларусі}}
Членамі-карэспандэнтамі [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]] выбіраюцца вядомыя вучоныя - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё навукі і ўзбагацілі яе працамі буйнога навуковага значэння. Членам-карэспандэнтам НАН Беларусі, у тым ліку якія маюць гэта званне пенсіянерам, прызначаюцца штомесячныя даплаты за акадэмічныя вучонае званне, памер якіх устанаўліваецца заканадаўствам.
 
Члены-карэспандэнты з'яўляюцца членамі аднаго з аддзяленняў НАН Беларусі ў адпаведнасці са спецыяльнасцю, па якой яны выбраны, і могуць пераходзіць з аднаго аддзялення Акадэміі навук у іншае на аснове асабістай заявы і рашэння Прэзідыума НАН Беларусі. Кожны член-карэспандэнт карыстаецца правам рашаючага голасу на Агульным сходзе НАН Беларусі і на агульным сходзе аддзялення Акадэміі навук, членам якога ён з'яўляецца.