Брэсцкі мір: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: ar:معاهدة بريست-ليتوفسك
Выдаленне ўсяго зместу старонкі
Радок 1:
[[Image:Traktat brzeski 1918.jpg|thumb|300px|Першыя дзве старонкі Брэсцкага мірнага дагавора, напісанага (з лева на права) на нямецкай, венгерскай, балгарскай, турэцкай і рускай мовах.]]
{{вызнч|1=БРЭСЦКІ МІР}} - мірны дагавор Савецкай Расіі з Германіяй, Аўстра-Венгрыяй, Балгарыяй і Турцыяй. Падпісаны ў Брэст-Літоўску 3 сакавіка 1918, ратыфікаваны 4-м Надзвычайным Усерасійскім з'ездам Саветаў 15 сакавіка 1918 і германскім імператарам [[Вільгельм II|Вільгельмам II]] 26 сакавіка 1918. Дагавор падпісалі з савецкага боку Р. Я. Сакольнікаў, Г. В. Чычэрын, Р. І. Пятроўскі, Л. М. Карахан. З боку Германіі Р. Кюльман, М. Гофман, ад Аўстра-Венгрыі А. Чэрлін, ад Балгарыі А. Тошаў, ад турцыі І. Хакі-Паша і інш.
 
== Гісторыя ==
 
=== 1917 ===
 
26 лістапада 2-і Усерасійскі з'езд саветаў прыняў Дэкрэт аб міры, у якім было прапанавана ўсім дзяржавам - удзельніцам 1-й сусветнай вайны заключыць перамір'е і пачаць мірныя перагаворы. Аднак краіны Антанты не адказалі на прапанову. 7 лістапада СНК Расіі аддаў загад аб прыпыненні баявых дзеянняў з мэтаю адкрыцця мірных перагавораў. 8 лістапада нарком па замежных справах Леў Троцкі даслаў тэкст дэкрэта паслам краін Антанты і зноў прапанаваў заключыць усеагульнае перамір'е, адказу зноў не было<ref> Николов, ВИСб 2006 (1), стр. 30</ref>.<ref name="BSEBrest">[http://www.cultinfo.ru/fulltext/1/001/008/001/283.htm Брестский мир], в: Большая советская энциклопедия, 23.2.2008</ref>. 14 лістапада Германія дала згоду на афіцыяльнае вядзенне перагавораў, 18 лістапада да яе далучылася Аўстра-Венгрыя. На думку нямецкага камандавання, сепаратны мір з Расіяй павінен быў пазбавіць армію ад неабходнасці вядзення вайны на 2 фронты і дазваляў пачаць наступальныя аперацыі на заходнім фронце. Немцы глядзелі на мір як на магчымасць за кошт пераможанай Расіі і акупіраваных абласцей былой Расійскай імперыі папоўніць свае збяднелыя за час вайны харчовыя і сыравінныя запасы. Перагаворы пачаліся 20 лістапада у Брэст-Літоўску, дзе размяшчалася камандаванне нямецкіх войск на ўсходнім фронце. 2 снежня было падпісана пагадненне аб перамір'і з Германіяй і яе саюзнікамі. 9 снежня у будынку інжынернага ўпраўлення Брэсцкай крэпасці пачаліся мірныя перагаворы. У склад савецкай дэлегацыі ўвайшлі Н. А. Біцэнка, А. А. Іофэ, Л. Б. Каменеў, Карахан, М. М. Пакроўскі. Савецкі бок выставіў у якасці асновы дагавору прынцыпы дэмакратычнага міру без анексій і кантрыбуцый. 12 снежня Кюльман ад імя германа-аўстрыйскага блоку заявіў аб далучэнні да асноўных тэзісаў савецкай дэкларацыі пры ўмове, што да іх далучацца і ўрады краін Антанты. 17 снежня Троцкі накіраваў зварот да народаў і ўрадаў краін Антанты і ЗША «з апошняй прапановай прыняць удзел у мірных перагаворах», але неўзабаве зварот зноў застаўся без адказу. 27 снежня Кюльман заявіў, што паколькі Антанта не далучылася да перагавораў, германскі блок лічыць сябе вольным ад савецкіх міных прапаноў. Пачаўся другі этап канферэнцыі, які вызначыўся абвастрэннем супярэчнасцей паміж удзельнікамі перагавораў. У Германіі за больш жорсткія ўмовы міру выступілі прадстаўнікі галоўнага штаба П. Гіндэнбург і Э. Людэндорф. У Расіі таксама нарастаў апазіцыйны рух у адносінах да будучага міру.
 
=== 1918 ===
[[Image:Brest treaty Barry Kent.jpg|thumb|300px|Мірныя перагаворы ў Брэсце. Сакавік [[1918]]]]
У цэнтры дыскусіі ўдзельнікаў канферэнцыі, апынуліся пытанні, звязаныя з паняццем «самавызначэння нацый». Немцы патрабавалі прызнання на самавызначэнне для Курляндыі, Літвы, Ліфляндыі, Польшчы і Эстляндыі. Савецкая дэлегацыя сцвярджала, што самавызначэнне ва ўмовах нямецкай акупацыі немагчыма, і патрабавала вывесці нямецкія войскі з захопленых тэрыторый. Істотны ўплыў на гэтым этапе перагавораў зрабіла пазіцыя дэлегацыі Украінскай Народнай Рэспублікі, прызнанай у снежні 1917 Савецкай Расіяй. Дэлегацыю Украіны ўзначальваў эсэр У. А. Галубовіч. На канферэнцыю прыбылі таксама беларуская і польская дэлегацыі. Троцкі згадзіўся прызнаць паўнамоцтвы ўкраінцаў, але выступіў супраць удзелу ў канферэнцыі прадстаўнікоў Беларусі і Польшчы, як не прызнаных Савецкім урадам. Выкарыстаўшы адмову Антанты далучыцца да перагавораў, немцы патрабавалі ад Расіі адарвання тэрыторыі плошчаю больш за 150 тыс. км². Граніца павінна была праходзіць па лініі: на ўсход ад маанзундскага архіпелага і Рыгі, на захад ад Дзвінска, каля мястэчка Відзы і далей да Брэст-Літоўска, далей на поўдзень яна павінна была вызначацца пагадненнем паміж Германіяй, Аўстра-Венгрыяй і Украінай. Такім чынам паводле патрабавання Германіі пад яе кантроль пераходзілі Літва, Польшча, палавіна тэрыторыт Беларусі і частка Латвіі. У сувязі з такой сітуацыяй па прапанове Троцкага быў зроблены перапынак і ён выехаў у Петраград для кансультацыі з кіраўнікамі Савецкай Расіі, Троцкі прапанаваў абвясціць вайну спыненай, войска дэмабілізаваць, але мір не падпісваць. У. І. Ленін выказаўся за прыняцце тактыкі ненатуральнага зацягвання перагавораў. Пры галасаванні, большасць падтрымала прапанову Троцкага. Яна не дазваляла абвінаваціць Савецкі ўрад у здрадзе прынцыпам усеагульнага дэмакратычнага міру, пазбаўляла краіны Антанты фармальнай падставы для інтэрвенцыі супраць «здрадзіўшай» Расіі. 17 студзеня перагаворы аднавіліся і праходзілі ў напружаных абставінах. Гэта было звязана найперш з пашырэннем на Украіне паўстання супраць УНР, справакаванага бальшавікамі, і абвяшчэннем 12 снежня 1917 Савецкай Украіны. У студзені па просьбе ўрада Савецкай Украіны, прыбылі вайсковыя атрады з Савецкай Расіі, пачалося наступленне на Кіеў. У Бярэсце прыбыла дэлегацыя Украінскай рабоча-сялянскай рэспублікі, але краіны германскага блоку адмовіліся яе прызнаць. 12 студзеня Цэнтральная Украінская рада абвясціла пра выхад украіны са складу Расіі і стварэнне незалежнай дзяржавы - УНР. на чале з Цэнтральнай радай. Германскі блок прызнаў УНР і ў ноч на 27 студзеня падпісаў з яе прадстаўнікамі асобны дагавор, які даў падставу для акупацыі Украіны аўстра-германскімі войскамі. У той жа дзень Кюльман ва ўльтыматыўнай форме запатрабаваў ад савецкай дэлегацыі даць адказ на прапанаваныя раней умовы міру. 28.1 Троцкі выступіў з дэкларацыяй, якая грунтавалася на аснове рашэнняў 3-га з'езда Саветаў. Прыняўшы да ведама заяву Кюльмана, што непадпісанне Расіяй мірнага дагавору аўтаматычна спыняе перамір'е, савецкая дэлегацыя пакінула Бярэсце. Троцкі і яго прыхільнікі выходзілі з таго, што немцы не змогуць выступіць супраць Савецкай Расііз-за рэвалюцыйнага ўздыму ў Германіі і Аўстра-Венгрыі. 14.2. Брэсцкую дэкларацыю афіцыйна падтрымаў Усерасійскі ЦВК. 18.2. аўстра-германскія войскі пачалі наступленне па ўсім фронце. У той жа дзень на пасяджэнні ЦК РСДРП(б) пасля вострай барацьбы з «левымі камуністамі» на чале з М. І. Бухарыным, якія выступалі за працяг рэвалюцыйнай вайны, большасць выказалася за падпісанне міру. Раніцай 19.2. Ленін ад імя СНК РСФСР накіраваў германскаму ўраду радыёграму са згодай на падпісанне міру. Аднак нямецкае наступленне працягвалася. Былі заняты Дзвінск, Мінск, акупіравана значная частка Беларусі. 23.2. германскі ўрад запатрабаваў неадкладна ачысціць ад рускіх войск Ліфляндыю, Украіну, Фінляндыю і Эстляндыю, дэмабілізаваць рускую армію, аднавіць невыгадны для Расіі руска-германскі дагавор 1904 г. На прыняцце ўльтыматуму давалася 48 гадзін. У той жа дзень было вырашана прыняць германскія мірныя ўмовы. супраць выказаліся меншавікі-інтэрнацыяналісты, правыя і левыя эсэры, максімалісты і анархісты. 24.2. для падпісання дагавору ў Брэст-Літоўск выехала савецкая дэлегацыя. 1 сакавіка яна атрымала канчатковы тэкст мірнага дагавору, які складаўся з 14 артыкулаў і розных дадаткаў. Ад Расіі аддзяліліся Курляндыя, Літва, Ліфляндыя, Эстляндыя і частка Беларусі. На Каўказе да Турцыі адыходзілі Карс, Ардаган і Батум. Украіна і Фінляндыя прызнаваліся самастойнымі дзяржавамі. Усяго Расія страчвала тэрыторыі каля 1 млн. км² з насельніцтвам больш за 50 млн. чалавек. савецкая Расія абязана была дэмабілізаваць армію і флот, прызнаць дагавор паміж цэнтральнай украінскай радай і Германіяй і яе саюзнікамі, заключыць мірны дагавор з радай і вызначыць мяжу паміж Расіяй і Украінай. Брэсцкі мір навязваў нераўнапраўныя эканамічныя пагадненні, аднаўляў для рускіх нявыгадныя мытныя тарыфы 1904 на карысць Германіі. Тым не менш прадстаўнікі Савецкай Расіі падпісалі мір, адмовіўшыся ад далейшага абмеркавання яго ўмоў.
 
Брэсцкі мір фармальна завяршыў перыяд удзелу Расіі ў Першай сусветнай вайне, з'явіўся вынікам няздольнасці Расіі працягваць вайну, краіна знаходзілася ў стане эканамічнага крызісу. Старая армія распалася, новая не была створана.
 
{{пішу}}
 
{{зноскі}}
 
[[ar:معاهدة بريست-ليتوفسك]]
[[bg:Брест-Литовски мирен договор]]
[[ca:Tractat de Brest-Litovsk]]
[[cs:Brestlitevský mír]]
[[da:Brest-Litovsk-freden]]
[[de:Friedensvertrag von Brest-Litowsk]]
[[en:Treaty of Brest-Litovsk]]
[[eo:Traktato de Brest-Litovsk]]
[[es:Tratado de Brest-Litovsk]]
[[et:Brest-Litovski rahuleping]]
[[eu:Brest-Litovsk ituna]]
[[fi:Brest-Litovskin rauha]]
[[fr:Traité de Brest-Litovsk]]
[[gl:Tratado de Brest-Litovsk]]
[[he:חוזה ברסט-ליטובסק]]
[[hr:Mir u Brest-Litovsku]]
[[hu:Breszt-litovszki béke]]
[[io:Kontrakto di Brest-Litovsk]]
[[it:Trattato di Brest-Litovsk]]
[[ja:ブレスト=リトフスク条約]]
[[ko:브레스트-리토프스크 조약]]
[[la:Instrumentum pacis Bressiciensis]]
[[lt:Brest-Litovsko taika]]
[[lv:Brestļitovskas miera līgums]]
[[nl:Vrede van Brest-Litovsk]]
[[no:Freden i Brest-Litovsk]]
[[pl:Traktat brzeski]]
[[pt:Tratado de Brest-Litovski]]
[[ro:Tratatul de la Brest-Litovsk]]
[[ru:Брестский мир]]
[[sh:Mir u Brest-Litovsku]]
[[sr:Споразум у Брест-Литовску]]
[[sv:Freden i Brest-Litovsk]]
[[tr:Brest Litovsk Barış Antlaşması]]
[[uk:Берестейський мир]]
[[vi:Hòa ước Brest-Litovsk]]
[[zh:布列斯特-立陶夫斯克條約]]