Алесь Бажко: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
катэгорыі, арфаграфія, дапаўненне, удакладненне
Радок 50:
Са снежня 1945 года — на журналісцкай рабоце: літсупрацоўнік баранавіцкай абласной газеты «[[Чырвоная змена]]», на абласным радыё, у рэдакцыях рэспубліканскіх газет «[[Савецкі селянін]]», «[[Чырвоная змена]]», у маладзечанскай абласной газеце «[[Сталінскі шлях]]». У 1947 годзе далучаецца да нелегальнай падпольнай арганізацыі [[Саюз вызвалення Беларусі (1946—1947)|Саюз вызвалення Беларусі]], але неўзабаве арганізацыю выкрываюць савецкія спецслужбы.<ref>http://jivebelarus.net/history/new-history/freedom-belarus-union.html Кароткі нарыс гісторыі Саюзу Вызваленьня Беларусі</ref> Аднак актыўны сябра арганізацыі Алесь Бажко не быў арыштаваны і засуджаны, а ў далейшым выступаў як публіцыст, які змагаўся з [[нацыяналізм]]ам. Інфармацыю аб супрацоўніцтве Алеся Бажко з савецкімі спецыяльнымі службамі пацвярджаў былы выкладчык Гродзенскага педінстытута [[Браніслаў Ржэўскі]]: [[КДБ]] падаслала Бажко да Ржэўскага, калі той аднойчы быў выкліканы ў [[Мінск]], нібы для ўдакладнення праграмы па беларускай літаратуры — тры дні Бажко ўвіхаўся каля Ржэўскага, а потым змест іх размоў быў прыгаданы на допытах Ржэўскага, якія праводзілі супрацоўнікі КДБ у [[1957]] годзе.<ref>https://novychas.by/poviaz/duch_jaho_nie_zlamali_z_uspami Новы Час. Дух яго не зламалі. З успамінаў Міколы Канаша</ref>
 
Скончыў завочна [[Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага|Літаратурны інстытут у Маскве]] ў 1955 годзе<ref name="БС"/>. З 1956 — карэспандэнт, загадчык аддзела лістоў газеты «[[Літаратура і мастацтва (1932)|Літаратура і мастацтва]]». З 1959 — намеснік рэдактара газеты «[[Голас Радзімы]]», з 1962 — загадчык рэдакцыі мастацкай літаратуры выдавецтва «[[Беларусь, выдавецтва|Беларусь]]»<ref name="БС"/>, з 1970 — намеснік галоўнага рэдактара газеты [[Літаратура і мастацтва (1932)|«Літаратура і мастацтва»]]. У 1973—1977 працаваў дырэктарам [[Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы|Літаратурнага музея Янкі Купалы]]<ref name="БС"/>, у 1977—1978 — галоўны рэдактар [[Рэпертуарна-рэдакцыйная калегія Упраўлення культпрасветустаноў Міністэрства культуры БССР|рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі]] і намеснік начальніка [[Упраўленне па справах мастацтваў Міністэрства культуры БССР|Упраўлення па справах мастацтваў]] [[Міністэрства культуры БССР]]<ref name="БС"/>. З 1979 года персанальны пенсіянер саюзнага значэння.
 
== Творчасць ==