Павел Восіпавіч Баброўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 44:
| нумар = 29 (9475)
| старонкі = 5
}}</ref> сям’і прафесара [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта]], доктара філасофіі і магістра права Восіпа Кірылавіча Баброўскага, і Марыі Паўлаўны (у дзявоцтве Кунаховіч) з-пад [[Драгічын (Польшча)|Драгічына]]. Пляменнік славіста [[Міхаіл Кірылавіч Баброўскі|Міхаіла Баброўскага]]. Бацька неўзабаве памёр, і маці вымушаная была закласці маёнтак і з двума сынамі пераехала ў вёску [[Вёска Абруб|Абруб]] каля Стараволі.
 
Пачатковую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам свайго дзядзькі [[Міхаіл Кірылавіч Баброўскі|М. К. Баброўскага]], вядомага вучонага. Byчыўся ў Пружанскім дваранскім вучылішчы i [[Полацкі кадэцкі корпус|Полацкім кадэцкім корпусе]]<ref name="БС"/> (1844—49). Скончыў Дваранскі полк (Канстанцінаўскае ваеннае вучылішча, 1851), Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба (1857)<ref name="БС"/>. У 1853—1854 удзельнічаў у вайне з Турцыяй, у 1869—1875 гадах на штабных пасадах. Быў начальнікам некалькіх юнкерскіх вучылішчаў, у 1875—1897 — начальнік Ваенна-юрыдычнай акадэміі<ref name="БС"/>. Стаўшы начальнікам Ваенна-юрыдычнай акадэміі, Баброўскі правёў у 1878 г. яе рэформу, шмат зрабіў для пераходу ад руцінай школы да навукова-адукацыйнай установу, якая адпавядала б сучасным патрабаванням, запрасіў у штат такіх юрыстаў, як Няклюдаў і Кавелін. У пач. 1890-х П. Баброўскі быў прызначаны сенатарам і прысутнічаў да самай смерці ў судовым дэпартаменце Сената, не пакідаючы сваіх навукова-літаратурных заняткаў. Ваенна-юрыдычная акадэмія абрала яго ганаровым членам. Быў сябрам-супрацоўнікам [[Рускае геаграфічнае таварыства|Рускага геаграфічнага таварыства]]<ref name="БС"/>.