Рабец: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 69:
У 1909 г. згаданы фальварак Рабец, які месціўся ў Юравіцкай воласці, меў адзін двор і пятнаццаць жыхароў.<ref>Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. – Минск, 1909. С. 167</ref> У сельскагаспадарчым перапісе 1916 году сказана, што той фальварак належаў Антонію, сыну Фелікса, Лаўрыновічу, а жыло ў ім адзінаццаць чалавек.<ref>НГАБ у Мінску. Ф. 325. Воп. 2. Спр. 474. А. 19 – 19адв.</ref> Назва паходзіць ад рэчкі Рабец, вядомай яшчэ ад XVI ст.<ref>Архив Юго-Западной России. Ч.VII. Т. I. – Киев, 1886. Акты о заселении Юго-Западной России. С. 222 – 225; Литовская метрика. Книга записей 51 (1566 – 1574). – Вильнюс, 2000. С. 177 – 179</ref> Пазначана рэчка таксама на плане Генеральнага межавання Рэчыцкага павету 1796 г.
 
Аднаіменны пасёлак быў заснаваны ў 1920-я гады. Бацька Івана Паўлавіча Мележа пісаў сыну 10 студзеня 1961 года, што ў Глінішчах землеўпарадкаванне не праводзілася, але – у суседніх Алексічах. Тады з сяла Алексічы ўтварылі тры пасёлкі: Алексічы, Дуброва (запісана Дуброўна) і Рабец.<ref>Сем лістоў з глыбіні Палесся http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4591</ref> У 1931 г. жыхары ўступілі ў калгас. У гады Вялікай Айчыннай вайны 10 жыхароў загінулі на фронце. Згодна з перапісам 1959 г. у пасёлку жыло 182 чалавекі. У складзе калгасу "Ленінскі шлях" (цэнтр – вёска Глінішча).
 
== Вядомыя асобы ==