Бярозавік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Крыніцы: афармленне
афармленне
Радок 1:
[[Выява:Beyôle-djus botaye.jpg|thumb|Збор бярозавага соку.]]
{{Значэнні|Бярозавік (значэнні)}}
'''Бяро́завік''', '''бэрка''' — свежы [[бяроза]]вы сок, а таксама беларускі традыцыйны ферментаваны напой з яго.
 
У бочку з сокам дадаюць прарошчаны і падпражаны на блясе [[ячмень]] або жытнія [[сухары]]<ref>[https://knihi.com/none/Bielaruskaja_kuchnia.html#chapter8 Беларуская кухня]</ref>, часам крыху [[цукар|цукру]] ці [[мёд]]у, ставяць яе ў цёмнае халаднаватае месца ці закопваюць у зямлю на 4 — 6 тыдняў. У іншым варыянце свежы сок злівалі ў кадку, дадавалі [[дрожджы]], некалькі галінак [[парэчка|парэчак]] для паляпшэння смаку і насыпалі [[авёс]], які, прарастаючы на паверхні, ахоўваў сок ад пылу. Такі напой мог захоўвацца да сенакосу. Пашыраны амаль на ўсёй тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]]. Для Беларусі ў часы [[ВКЛ]] бярозавы і [[клён|кляновы]] сокі былі вельмі характэрныя. У [[Польшча|Польшчы]] «бярозавая юшка» служыла аб'ектамаб’ектам сталых кпінаў над [[літоўцы|літоўцамі]] і [[беларусы|беларусамі]]. Летам бярозавік выкарыстоўвалі для прыгатавання [[халаднік]]оў.
 
Бярозавік шырока выкарыстоўваецца і ў [[народная медыцына|народнай медыцыне]]. Яго п'юцьп’юць пры [[падагра|падагры]] і іншых сустаўных захворваннях. Выкарыстоўваюць у выглядзе вільготных павязак пры [[экзэма]]х.
 
Свежы бярозавік мае кіслотнасць 5,2 — 6,5 ([[pH]]), шчыльнасць 1,0007 — 1,0046 г/см³. Утрымлівае 1,09 — 1,17 % [[цукры|цукроў]], у тым ліку 0,54 — 0,59 % [[глюкоза|глюкозы]], 0,45 — 0,52 % [[сахароза|сахарозы]], 0,19 — 0,20 % [[фруктоза|фруктозы]]. Багаты на [[мінеральныя рэчывы]]. Утрымлівае шэраг [[макраэлементы|макраэлементаў]]: у 100 г соку [[калій|калію]] — 27,3 мг, [[натрый|натрыю]] — 1.6 мг, [[кальцый|кальцыю]] — 1,3 мг, [[магній|магнію]] — 0,6 мг. У яго склад уваходзяць [[мікраэлементы]] — [[медзь]], [[марганец]], [[жалеза]], [[алюміній]], [[крэмній]], [[нікель]], [[Тытан, хімічны элемент|тытан]] і іншыя, [[вітаміны]] — [[вітамін C|C]], [[вітамін B1|В1]], [[вітамін B6|B6]], [[вітамін PP|PP]], [[вітамін H|H]].
Радок 15 ⟶ 16:
{{commonscat|Birch syrup}}
* {{Крыніцы/НашаЕжа|Белы|Бярозавік}}
* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы  — Варанец / Рэдкал.: Г.  П.  Пашкоў і інш  — Мн.: БелЭн, 1996.  — Т. 3.  — 511 с.  — 10 000 экз.  — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
{{Бібліяінфармацыя}}
[[Катэгорыя:Напоі]]