Фрыц Габер: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 16:
 
== Біяграфія ==
Габер нарадзіўся ў Брэслау, Германія, (цяпер [[Уроцлаў]], Польшча) у сям'і хасідаў. Яго сям'я была адной з найстарэйшых у горадзе. Пазней Габер адмовіўся ад іўдаізму і прыняў [[хрысціянства]]. Маці Габера памерла падчас родаў. Яго бацька быў вядомым у горадзе гандляром. З 1886 па 1891 Габер навучаўся ў [[Гайдэльбергскі ўніверсітэт|Гайдэльбергскім універсітэце]] пад кіраўніцтвам [[Роберт Бунзен|Роберта Бунзена]], у Берлінскім універсітэце (цяпер Берлінскі ўніверсітэт імя Гумбальта) у групе Аўгуста Вільгельма Гофмана і ў Тэхнічным каледжы Шарлотэнбург (цяпер Берлінскі тэхнічны ўніверсітэт) па кіраўніцтвам Карла Лібермана. У 1901 годзе Габер ажаніўся наз КларыКларай Імервар. Клара таксама была хімікам і была катэгарычна супраць работ Габера ў галіне [[хімічная зброя|хімічнай зброі]]. У выніку адной з спрэчак з мужам на гэту тэму яна здзейсніла [[самагубства]], стрэліўшы сабе ў сэрца. Іх сын Герман, народжаны ў 1902 годзе, пазней таксама ўчыніць самагубства, не вытрымаўшы сораму за распрацаваную яго бацькам хімічную зброю і наступствы яе прымянення. Перш, чым пачаць сваю ўласную навуковую працу, Герман працаваў у бацькі і ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха разам з Георгам Лангам.
 
{{зноскі}}