Альберт Фёдаравіч Трафімаў: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Вучоны}} {{цёзкі2|Трафімаў}} '''Альберт Фёдаравіч Трафімаў''' (нар. {{ДН|30|9|1954}}, г. Барысаў, М...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:46, 9 красавіка 2021

Альберт Фёдаравіч Трафімаў (нар. 30 верасня 1954, г. Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996—2002). Доктар ветэрынарных навук (1988), прафесар (1991).

Альберт Фёдаравіч Трафімаў
Дата нараджэння 30 верасня 1954(1954-09-30) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук (1988)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1960).

З 1963 года галоўны ветурач эксперыментальнай базы «Зарэчча» Смалявіцкага р-на. З 1975 года малодшы, з 1978 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1988 года загадчык аддзела, з 2002 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута жывёлагадоўлі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2006 года галоўны навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі[1].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне ветэрынарнай санітарыі, заагігіены і тэхналогіі вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі. Выканаў асноўныя работы па тэарэтычнаму абгрунтаванню сістэм і спосабаў ўтрымання жывёл на фермах і комплексах, энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій вытворчасці малака і вырошчвання рамонтнага маладняку. Распрацаваў параметры рэканструкцыі малочна-таварных ферм, нормы тэхналагічнага праектавання для будаўніцтва і рэканструкцыі жывёлагадоўчых ферм. Адзін з аўтараў Рэспубліканскай комплекснай праграмы павышэння эфектыўнасці вытворчасці малака, праграмы па комплекснай ацэнцы тэхналогіі вядзення жывёлагадоўлі з мэтай яе аптымізацыі, зніжэння сабекошту вытворчасці прадукцыі ў гаспадарках Брагінскага, Хойніцкага і іншых раёнаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей, праграмы па адпрацоўцы сістэмы безпрывязнага ўтрымання жывёл і даеннем у даільнай зале, праграмы гігіенічных і тэхналагічных мерапрыемстваў, якія забяспечваюць зніжэнне экалагічнага ціску на навакольнае асяроддзе.

Аўтар больш за 300 работ, у тым ліку 7 манаграфій, 2 падручнікаў, 13 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Бібліяграфія

  • Содержание коров на фермах и комплексах. Минск: Ураджай, 1985 (совм. с С. И. Плященко).
  • Получение и выращивание здоровых телят. Минск: Ураджай, 1990 (совм. с С. И. Плященко, В. Т. Сидоровым).
  • Реконструкция животноводческих помещений. Молодечно, 2001 (совм. с В. Н. Тимошенко).
  • Выращивание молодняка крупного рогатого скота. Витебск: ВГАВМ, 2005. (в соавт.).
  • Вода… и животные: учеб. пособие для вузов. Минск: Экоперспектива, 2007. (совм. с И. В. Брыло, Н. А. Садомовым).
  • Научное обоснование и практическая реализация технологических приемов выращивания ремонтного молодняка крупного рогатого скота. Витебск: ВГАВМ, 2011. (совм. с А. А. Музыкой, В. Н. Минаковым).
  • Гигиена воды: учеб.-метод. пособие. Минск: Экоперспектива, 2012. (совм. с [Н. А. Садомовым, И. В. Брыло). Рекомендации по выращиванию молодняка крупного рогатого скота на откорме в помещениях облегченного типа для производства конкурентоспособной говядины. Жодино: НПЦ НАН Беларуси по животноводству, 2014. (в соавт.).
  • Выращивание молодняка крупного рогатого скота для производства продуктов детского и диетического питания на промышленных комплексах : [рекомендации]. Жодино: НПЦ НАН Беларуси по животноводству, 2015. (в соавт.).

Зноскі