Wajskowy: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Часопіс|назва=Wajskowy|выдавец=Аляксандр Ружанцоў|галоўны офіс=Коўна|краіна={{Сц...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:47, 9 красавіка 2021

«Wajskowy» (Вайсковы) — беларускі часопіс, выдаваўся Аляксандрам Ружанцовым у Коўне.

Wajskowy
Тып часопіс
Выдавец Аляксандр Ружанцоў
Краіна Літва Летува
Заснавана 1 траўня 1921 года
Спыненне публікацый 25 лістапада 1921 года
Мова беларуская
Перыядычнасць двутыднёвік
Галоўны офіс Коўна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Камандзір беларускага асобнага батальёна, які ваяваў супраць бальшавікоў на Усходнім фронце, Аляксандр Ружанцоў у лістападзе 1920-га быў арыштаваны летувіскімі ўладамі. Пасля вызвалення з-пад арышту А. Ружанцоў ужо працаваў у Коўне ў Генеральным штабе Летувіскага войска. Толькі некалькі месяцаў ён пачакаў ды узяўся за выдавецкую дзейнасць (у якой ужо меў досвед). Ружанцоў заснаваў двутыднёвік для беларусаў-вайсковых Літоўскага Войска пад назвай «Wajskowy».

«Вайсковы» выходзіў з 1 траўня 1921 года. Апошні вядомы нам нумар пазначаны 25 лістапада 1921 года. Выданне таксама было рукапіснае і памнажалася на шапірографе. Спачатку яно друкавалася выключна беларускай лацінкай, пасля пачалі з’яўляцца артыкулы і на кірыліцы, а пасля выданне цалкам на яе перайшло (з пятага нумара). Спачатку «Вайсковы» быў газетай, але пасля ягоны аб’ём павялічыўся, сталі больш разнастайнымі матэрыялы, і ён пераўтварыўся ў часопіс. Пры гэтым тэхнічныя сродкі яго выдання не змяніліся.

Нумары часопіса захоўваюцца ў зборах Літоўскай нацыянальнай бібліятэкі ў Вільні.

Спасылкі