Міхась Зарэцкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся [[20 лістапада]] [[1901]] года ў вёсцы [[Вёска Высокі Гарадзец|Высокі Гарадзец]] [[Сенненскі павет|Сенненскага павета]] [[Магілёўская губерня|Магілёўскай губерні]] (цяпер [[Талачынскі раён]], [[Віцебская вобласць]]) у сям'і вясковага дзяка Яўхіма Ануфрыевіча і Пелагеі Лявонцеўны. Міхась быў другім дзіцём пасля Івана, услед за ім нарадзіліся Мікалай і Ліза. Бацькі адыгралі вялікую ролю ў фармаванні эстэтычных густаў будучага пісьменніка. Бацька любіў музыку і спевы, кіраваў царкоўным хорам, сам спрабаваў пісаць музыку. Артыстычным талентам валодала і маці. Яна таксама любіла спяваць, вызначалася працавітасцю і глыбокай душэўнасцю. Ужо ў дзяцінстве Міхась умеў іграць на многіх музычных інструментах{{Sfn|Мушынскі М.|19912005|с=6—7}}.
 
Дзяцінства прайшло ў вёсцы Зарэчча пад [[Шклоў|Шкловам]] (цяпер частка Шклова) — адсюль псеўданім. З 10-гадовага ўзросту вучыўся ў [[Аршанскае духоўнае вучылішча|Аршанскім духоўным вучылішч]]ы і [[Магілёўская духоўная семінарыя|Магілёўскай духоўнай семінары]]і (у 1917 годзе праз [[Рэвалюцыя 1917 года ў Расіі|рэвалюцыйныя падзеі]]{{Sfn|Мушынскі М.|19912005|с=7}} пакінуў семінарыю пасля 2 гадоў вучобы). Працаваў перапісчыкам у паўвайсковай часці. Пасля вяртання ў родную вёску працаваў царкоўным вартаўніком{{Sfn|Мушынскі М.|19912005|с=7}}.
 
З лютага [[1919]] настаўнічаў у пачатковай школе{{Sfn|Мушынскі М.|19912005|с=7}} на Магілёўшчыне, потым прызначаны загадчыкам Шклоўскага валаснога аддзела народнай асветы. У 1920 годзе ўдзельнічаў у II Усерасійскім з'ездзе саюза Работнікаў Асветы, быў абраны кандыдатам у сябры ЦК гэтага саюза{{Sfn|Мушынскі М.|19912005|с=7}}.
 
У [[1920]]—[[1927]] гадах палітпрацаўнік [[Чырвоная Армія|Чырвонай Армі]]і. Публікавацца пачаў у [[1922]] годзе. З [[1924]] года сябра літаратурнага аб'яднання [[літаб'яднанне Маладняк|«Маладняк»]], уваходзіў у Цэнтральнае Бюро арганізацыі. У [[1926]]—1927 гадах рэдагаваў часопіс «[[Маладняк, часопіс|Маладняк]]». У 1927 годзе стаў адным з ініцыятараў утварэння новага літаб'яднання [[літаб'яднанне Полымя|«Полымя»]]. Выхад з «Маладняка» сведчыў пра значныя ўнутраныя зрухі ў светаадчуванні пісьменніка, пра пэўныя змены яго мастацкай, эстэтычнай арыентацыі{{Sfn|Мушынскі М.|19912005|с=9}}.
 
У жніўні — кастрычніку 1927 года ў складзе дэлегацыі беларускіх літаратараў наведаў [[Латвія|Латві]]ю, [[Чэхаславакія|Чэхаславакі]]ю, [[Германія|Германі]]ю, [[Францыя|Францы]]ю. У наступным годзе ў складзе беларускай пісьменніцкай дэлегацыі, куды ўваходзілі [[Янка Купала]], [[Якуб Колас]], [[Міхась Чарот]], ён наведаў [[Горад Харкаў|Харкаў]] і прысутнічаў на ўрачыстасцях, прысвечаных памяці [[Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка|Тараса Шаўчэнкі]]{{Sfn|Мушынскі М.|19912005|с=9}}.
 
Адзін з ініцыятараў тэатральнай дыскусіі ў лістападзе [[1928]] года (артыкулы «Два экзамены (Да пытання аб тэатральнай крытыцы)», «Чым пагражае нам Белдзяржкіно? (Да крытыкі тэматычнага плана)»). Выступленні Міхася Зарэцкага ў друку былі расцэненыя як праявы нацыянал-дэмакратызму. Разам з [[Андрэй Іванавіч Александровіч|Андрэем Александровічам]] і [[Алесь Дудар|Алесем Дударом]] ён заявіў пра выхад з [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|БДУ]] (публікацыя ў «Савецкай Беларусі» [[4 снежня]] [[1928]]). У [[1929]] годзе выключаны з [[Камуністычная партыя Савецкага Саюза|ВКП(б)]]. Сябра [[СП БССР]] (з [[1934]]). Да лістапада [[1936]] года працаваў загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва [[БелАН]].
Радок 19:
 
== Сям'я ==
Малодшы брат пісьменніка, Мікалай Касянкоў, таксама быў рэпрэсаваны ў 1937 годзе, прысуджаны да расстрэлу, аднак пазней расстрэл замянілі 10 гадамі адбыцця пакарання ў папраўча-працоўных лагерах. Загінуў ў 1941 годзе{{Sfn|Мушынскі М.|19912005|с=3}}.
 
Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей (сын Слава, дачка Радаміра). Жонка пісьменніка Марыя Іванаўна спачатку была асуджаная на 7 гадоў знаходжання ў папраўча-працоўных лагерах і на 5 гадоў паражэння ў правах. Была рэабілітаваная ў 1941 годзе, а ў 1945 годзе была зноў асуджаная на 10 гадоў. Малалетнія дзеці засталіся адны, а пазней былі перададзеныя ў Мінскі дзіцячы прыёмнік, адкуль былі накіраваныя ў дзіцячы дом «Боркі» [[Цвярская вобласць|Калінінскай вобласці]]{{Sfn|Мушынскі М.|19912005|с=4}}.
 
== Творчасць ==
[[Файл:Беларускія пісьменнікі, 1936.jpg|350px|міні|Беларускія пісьменнікі, 1936 год. Міхась Зарэцкі стаіць пасярэдзіне]]
Літаратурная дзейнасць Зарэцкага пачалася ў 1921 годзе, хоць ён, паводле ўласных прызнанняў, не збіраўся быць пісьменнікам. Як успамінае сам Зарэцкі, аднойчы яму прысніўся яркі і незвычайны сон, уражанне ад якога не пакідала яго на працягу цэлага месяца. Зарэцкаму захацелася занатаваць гэтае ўражанне, і ён стаў пісаць. Пісаў доўга і вельмі старанна абдумваў кожную фразу, кожнае слова. Скончылася тым, што старанна перапісанае апавяданне ён даслаў у рэдакцыю газеты «[[Советская Белоруссия|Рабочий]]», аднак, сумняваўся, што яго надрукуюць{{Sfn|Мушынскі М.|19912005|с=8}}.
 
Сцвярджаецца, што яго літаратурным дэбютам было апавяданне «У Саўках», змешчанае на старонках «Савецкай Беларусі» 29 снежня 1922 года. Але, дэбют трэба аднесці на больш ранні час, паколькі ў гэтай жа газеце 6 студзеня быў надрукаваны матэрыял пад назвай «Ці ж так?», 3 лютага — «Спатканне», 13 кастрычніка — «Сёння» («Малюнкі жыцця»), 22 лістапада — апавяданне «Цішка Бабыль» і толькі 29 снежня — «У Саўках»{{Sfn|Мушынскі М.|19912005|с=8}}.
 
Свой шлях у літаратуру Міхась Зарэцкі пачынаў з «малой прозы» і на працягу ўсёй творчай дзейнасці ахвотна звяртаўся да гэтай ёмістай жанравай формы. У сферу пісьменніцкай увагі траплялі перш за ўсё падзеі рэвалюцыйнай рэчаіснасці, жыццё працоўнага чалавека на пераломе гісторыі, класавыя сутыкненні, драматызм барацьбы новага і старога, духоўны рост чалавека, які спазнаў радасці перамогі над неспрыяльнымі абставінамі і над самім сабой{{Sfn|Мушынскі М.|19912005|с=127}}. Абсягі яго творчых інтарэсаў з самага пачатку былі даволі шырокімі, разнастайнымі. Гэтаму спрыяў і жыццёвы вопыт, набыты маладым пісьменнікам за час працяглай службы ў Чырвонай арміі. У апавяданнях пісьменьнік часта звяртаўся да новых, мала распрацаваных тагачаснай беларускай літаратурай пластоў сацыяльнай рэчаіснасці і праяваў духоўнага жыцця чалавека{{Sfn|Мушынскі М.|19912005|с=18—19}}. Зарэцкага як мастака не магла не прыцягваць сучасная яму рэчаіснасць, жыццё і праца людзей, побач з якімі ён жыў, клопаты і турботы, якія добра ведаў. Аб гэтым сведчаць апавяданні «Бель» (1924), «На маладое» (1924), «Дзіўная» (1925), «Смерць» (1926) і інш{{Sfn|Мушынскі М.|19912005|с=26—27}}.
 
У 1930-я гг. Зарэцкі ўжо рэдка звяртаўся да малой жанравай формы. У нешматлікіх творах ужо значна менш мастацкай навізны, праблемнасці, смелага вырашэння тэмы, што мела месца ў ранейшыя гады. Праца над апавяданнямі стала адначасова і сур'ёзнай школай падрыхтоўкі пісьменніка да напісання буйных твораў. Лагічным працягам інтэнсіўных пошукаў пісьменніка ў галіне жанравай формы стала аповесць «Голы звер» (1926). Аповесць займае даволі прыкметнае месца ў творчасці Міхася Зарэцкага. Гэта змястоўны, вострапраблемны твор, у цэнтры якога герой адмоўнага плану. Вартасць аповесці ў тым, што надзённае пытанне сучаснага яму жыцця Зарэцкі пераводзіў у шырокі план, бо суадносіны інтарэсаў асобы і грамадства застаюцца актуальнымі сёння і будуць актуальнымі заўтра{{Sfn|Мушынскі М.|19912005|с=48—51}}.
 
У канцы 1920-х гг. Міхась Зарэцкі звярнуўся да драматычнай жанравай формы, паколькі пачаў адчуваць яе змястоўнасць, лаканічнасць, эстэтычную сілу і багатыя выяўленчыя магчымасці. Яго першыя п'есы — «Віхор на балоце» (1928) і «Белыя ружы» (1928—1929). Асноўны канфлікт п'есы «Віхор на балоце» — барацьба новых людзей супраць мяшчанства. Аб'ектамі выкрыцця ў ёй сталі бездухоўнасць, душэўная чэрствасць і мяшчанства{{Sfn|Мушынскі М.|19912005|с=95—96, 121}}.
 
У канцы 1920-х — пач. 1930-хх гг. у творах пісьменніка прыкметна паглыбілася заклапочанасць далейшым лёсам рэвалюцыі, перспектывай практычнага ўвасаблення яе ідэалаў. Заклапочанасць перарастала ў сапраўдную грамадзянскую трывогу мастака-гуманіста за будучыню роднага краю, будучыню народу. У гэты перыяд адбываюцца значныя зрухі ў светапоглядзе пісьменніка, у яго стаўленні да многіх вострых праблем тагачаснага грамадства, палітычнага, культурнага жыцця. Сутнасць зрухаў — у рашучым павароце пісьменніка да нацыянальнай праблематыкі{{Sfn|Мушынскі М.|19912005|с=147}}.
 
Многія рукапісы Міхася Зарэцкага загінулі, у прыватнасці, гістарычная драма «Рагнеда» (1929), працяг рамана «Крывічы».
 
У 1965 годзе на рускую мову быў перакладзены раман «Вязьмо» (перавыданне перакладу ў 1978). Раман «Сцежкі-дарожкі» на рускай мове друкаваўся ў скарочаным выглядзе на старонках газеты «[[Советская Белоруссия|Рабочий]]» у 1927 годзе, а новы поўны пераклад выйшаў у 1971 годзе. У 1980 годзе выдавецтва «Мастацкая літаратура» выпусціла ў перакладзе на рускую мову выбраныя апавяданні{{Sfn|Мушынскі М.|19912005|с=5}}.
 
Пераклаў на беларускую мову раман «Цэмент» [[Фёдар Гладкоў|Фёдара Гладкова]] (1930), «[[Прыгоды бравага салдата Швейка ў часе сусветнай вайны]]» [[Яраслаў Гашак|Яраслава Гашака]] (ч. 1, 1931). Выступаў і як крытык.
 
Пачынальнік рамантычнага кірунку ў беларускай савецкай прозе, пісьменнік-наватар, Міхась Зарэцкі ўзбагаціў беларускую літаратуру новымі ідэямі, вобразамі, прыкметна-пашырыў жанрава-стылёвыя, выяўленчыя магчымасці літаратуры{{Sfn|Мушынскі М.|19912005|с=6}}.
 
== Бібліяграфія ==