Скапа: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 33:
== Апісанне ==
Буйная [[драпежная птушка]] даўжынёй 55-58 см, з размахам крылаў 145—170 см. Доўгія крылы характэрна выгнутыя ў раёне запясцевага сустава. Пёры верхняга боку цела бурага колеру; цемя, патыліца і ніжні бок цела — белыя; ў раёне запясцевага сустава маюцца цёмна-карычневыя плямы, а вакол шыі крапчатыя каралі. Таксама з кожнага бакавога боку маецца бурая палоска, якая праходзіць ад [[дзюба|дзюбы]] праз вочы і шыю. Васковіца і ногі свінцовага колеру, дзюба чорная. Маладыя асобіны амаль не адрозніваюцца ад дарослых птушак, але выглядаюць крыху плямістымі з-за светла-карычневых кончыкаў пёраў на вонкавым боку крылаў і хваста.
 
У параўнанні з самцамі, самкі скапы на 20 % цяжэйшыя, а размах іх крылаў даўжэйшы на 5-10 %. У [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыцы]] маса самцоў вагаецца ў межах 1200—1600 г, маса самак — 1600—2000 г.
 
Голас — кароткі свіст.
 
== Пашырэнне ==