Скапа: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
| name =
| regnum = Жывёлы
| image file = OspreyNASA.jpg
| image title =
| image descr =
Радок 32:
 
== Апісанне ==
[[Файл:Pandion haliaetus, Israel.jpg|thumb|left|Птушка ў Ізраілі]]
Буйная [[драпежная птушка]] даўжынёй 55-58 см, з размахам крылаў 145—170 см. Доўгія крылы характэрна выгнутыя ў раёне запясцевага сустава. Пёры верхняга боку цела бурага колеру; цемя, патыліца і ніжні бок цела — белыя; ў раёне запясцевага сустава маюцца цёмна-карычневыя плямы, а вакол шыі крапчатыя каралі. Таксама з кожнага бакавога боку маецца бурая палоска, якая праходзіць ад [[дзюба|дзюбы]] праз вочы і шыю. Васковіца і ногі свінцовага колеру, дзюба чорная. Маладыя асобіны амаль не адрозніваюцца ад дарослых птушак, але выглядаюць крыху плямістымі з-за светла-карычневых кончыкаў пёраў на вонкавым боку крылаў і хваста.
 
Радок 41 ⟶ 42:
Арэал разарваны. Уключае Галарктыку (акрамя поўначы і поўдня). У [[Еўропа|Еўропе]], асабліва захадзе, на вялікіх плошчах скапа вынішчана. У 1950-х гадах рэкаланізавана ў Шатландыі і ў 1984 г. у глыбіні Францыi. Акрамя таго, у арэал уваходзяць Японiя, Фiлiпiны, Iнданеэзiя, Меланеэзiя, узбярэжжы Аўстралii i Аравiйскага п-ва, лакальна сустракаецца ў Афрыцы, Паўночнай Амерыцы. На Беларусі рэдкі пералётны від, вядомы на гнездаванні пераважна ў паўночнай частцы краіны.
 
[[Файл:Osprey landing in the nest at Camp Echockotee.JPG|thumb|left|Пара ля гнязда, [[Фларыда]]]]
Бiятопы: рэкі і вялiкiя вадаёмы з чыстай вадой пасярод старых, звычайна хваёвых лясоў альбо часам нават адзiночных высокiх дрэў; марскія ўзбярэжжы, нават бязводныя пустыні.
 
Радок 50 ⟶ 51:
Корміцца ў асноўным рыбай (у т.л. [[шчупак]]ом, ляшчом, акунём), выпадкова здабывае птушак, унікальны корм — малюскі.
 
[[Файл:Osprey bringing food to its nest at Jamaica Bay Wildlife Refuge (97261).jpg|thumb|left|Гняздо, штат Нью-Ёрк, ЗША]]
Утварае пастаянныя пары. Гняздо ў паўночнай частцы арэала ладзіць на вяршаліне высокага дрэва (часцей за ўсё сасны або елкі), на вышыні 10-30 м над зямлёй; звычайна на краі групы старых дрэў, якія мяжуюць з маладымі, або высечкі. У міжземнаморскіх краінах гняздзіцца на скалах або скальных узбярэжжах, часам на кустах, зямлі або руінах пабудоў; у Германii гнёзды вядомы на электрычных слупах у сельгасландшафце. Гняздо колападобнае і плоскае, якое кожны год дабудоўваецца, з сухіх галін і галінак, высцілка — з маленькіх галінак, моху, сухой травы (часта з рэшткамi рыб), шырыня 1-1,5 м, вышыня 50-70 см.