Марціна Мунц: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ' '''Марціна Мунц''' ({{lang-de|Martina Munz}}) (нар. {{ДН|26|12|1955}}) – швейцарскі палітык Сацыял-дэмакратыч...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:40, 10 красавіка 2021


Марціна Мунц (ням.: Martina Munz) (нар. 26 снежня 1955) – швейцарскі палітык Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі, якая займае крэсла дэпутата Федэральнага Сходу Швейцарыі з 2019 года.

Мунц з’яўляецца членам Нацыянальнага Савета з 9 верасня 2013 года. Яна заняла месца Ханса-Юрга Фера  (ням.), які сышоў ў адстаўку.[1] У рамках парламенцкай працы з’яўляецца членам Камісіі па прававых пытаннях Нацыянальнага Савета.

Паводле яе ўласных заяў, Мунц уступіла ў Сацыял-дэмакратычную партыю Швейцарыі ў 1993 годзе.[2] З’яўляецца членам Кантанальнага савета кантона Шафгаўзен са студзеня 2000 года, а з сакавіка 2009 года і кіраўніком аддзялення Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі ў кантоне. 28 чэрвеня 2016 года яна была абраная прэзідэнтам Швейцарскага свабоднага альянсу за геннанемадыфікаваныя прадукты.[3]

Мунц атрымала адукацыю ў галіне сельскай гаспадаркі Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха і з’яўляецца настаўнікам прафесійнай школы. Замужам, мае чацвярых дзяцей. Жыве ў камуне Зюльген  (руск.) кантона Тургау.

Зноскі

  1. SP Schweiz: Eine Ikone tritt zurück, NZZ, 24. Mai 2013
  2. Rubrik Über mich auf der offiziellen Website von Martina Munz, abgerufen am 15. März 2014
  3. Präsidium. In: gentechfrei.ch, abgerufen am 7. November 2020.

Спасылкі