Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў (1944—1957): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 17:
 
==Гісторыя==
===Рашэнне аб арганізацыі супрацівасупраціву===
Тым часам у 1943 годзе на [[Усходнееўрапейскі тэатр ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны|усходнім фронце]] наступіў пералом. [[Трэці рэйх|Германія]] цярпела паразу за паразай, стала рэальным вяртанне [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|бальшавікоў]]. У гэтай сітуацыі тагачасны беларускі нацыянальны актыў прыняў няпростае рашэнне. У беларускага супраціву не было ўласных рэсурсаў для пачатку вызвольнай барацьбы на два франты. Спробы наладзіць сувязь з [[Саюзнікі ў Другой сусветнай вайне|заходнімі саюзнікамі]] вынікаў не далі. Не хапала не толькі зброі, але і дасведчаных камандзіраў. Таму, калі вясной 1944 года немцы прапанавалі беларускім дзеячам — кіраўнікам [[Беларуская цэнтральная рада|Беларускай цэнтральнай рады]] і [[Беларуская краёвая абарона|Беларускай краёвай абароны]] — паўдзельнічаць у арганізацыі канспірацыйнай сеткі антысавецкага супраціву, яны пагадзіліся. Нямецкія спецслужбы планавалі падрыхтаваць і пакінуць у тыле бальшавікоў вялізны дыверсійны фронт ад [[Балтыйскае мора|Балтыкі]] да [[Чорнае мора|Чорнага мора]]. Быў распрацаваны тайны план пад кодавай назвай «Любімая котка» ({{lang-de|Liben Kätchen}}). Пачалася падрыхтоўка людзей і матэрыяльна-тэхнічнай базы. Калі ў [[Латвія|Латвіі]] канспірацыйная сетка атрымала назву «Лясныя коткі» ({{lang-de|Forstlichekatze}}), ва [[Украіна|Украіне]] — «Стэпавы кот» ({{lang-de|Steppenkatze}}), на [[Смаленская вобласць|Смаленшчыне]] і [[Бранская вобласць|Браншчыне]] — «Дзікі кот» ({{lang-de|Wilde Katze}}), дык у Беларусі — «[[Чорны кот (арганізацыя)|Чорны кот]]» ({{lang-de|Schwarze Katze}}). На яго кіраўніка беларускі нацыянальны актыў прапанаваў немцам таленавітага вайскоўца маёра [[Міхал Апанасавіч Вітушка|Міхала Вітушку]]. Пасля заканчэння [[Другі Усебеларускі кангрэс|кангрэсу]] ў [[Мінск|Мінску]] Вітушка сустрэўся з паэткай і генеральным сакратаром Рады БНР [[Ларыса Антонаўна Геніюш|Ларысай Геніюш]]. У сваіх успамінах яна занатавала яго словы:
{{Цытата|аўтар=Міхал Вітушка|Я ненавіджу [[Немцы|немцаў]], я толькі і толькі [[Беларусы|беларус]], але нам трэба здабыць нашую зямлю для народу, і трэба нам усё дзеля гэтага выкарыстаць.}}
Антысавецкі супраціў на тэрыторыі Беларусі быў падзелены на тры часткі: галіна-поўнач, галіна-цэнтр і галіна-поўдзень. Кожная з галін мела свайго кіраўніка. У сваю чаргу камандзіры падначальваліся галоўнаму штабу беларускага партызанскага руху, які быў размешчаны ў бункеры пад [[Варшава|Варшавай]]. Усе гады партызанскага і канспірацыйнага змагання ім кіраваў Міхал Вітушка.
Радок 25:
Нямецкімі інструктарамі былі падрыхтаваны каля {{num|3000}} партызанаў і патаемнікаў. Большая частка іх летам 1944 года засталася ў Беларусі і чакала загадаў ад [[Міхал Апанасавіч Вітушка|Міхала Вітушкі]]. Некалькі атрадаў прайшлі падрыхтоўку ў Германіі, а ў Беларусь і Польшчу прыбылі пазней. Для партызанскай барацьбы на тэрыторыі Беларусі вясной-летам 1944 года былі пабудаваныя {{num|15}} бункераў. Удзельнік падрыхтоўкі сеткі бункераў на тэрыторыі Заходняй Беларусі ўзгадвае, што будаўніцтва бункераў ажыццяўлялі ваеннапалонныя пад наглядам нямецкіх інжынераў. Бункеры, глыбінёю 2—2,5 метры, былі бетанаваныя. Сістэмы вентыляцыі адводзіліся на 20—25 метраў ад бункера. Звычайна, у бункеры было некалькі пакояў, сховішча для зброі і прадуктаў.
 
Усе беларускія атрады, пакінутыя ў Беларусі ў межах плана «Liben Kätchen» былі забяспечаныя [[Радыёсувязь|радыёсувяззю]], яўкамі, [[Зброя|зброяй]], [[Боепрыпас|боепрыпасамі]], [[Пашпарт|дакументамі]], [[Дакумент|бланкамі]] і [[Пячатка|пячаткамі]] савецкіх вайсковых і цывільных устаноў, грашыма, медыкаментамі. Планавалася, што гэтых запасаў хопіць на 5—10 гадоў дзейнасці. Паводле аднаго з удзельнікаў супраціву іх сапраўды хапіла аж да 1951 года. Дзякуючы гэтым бункерам большая частка беларускіх партызанаў здолела ператрываць без вялікіх стратаў найбольш цяжкі перыяд — да лета 1945 года. Менавіта за гэты час [[Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР|органамі дзяржбяспекі]] былі разгромленыя [[Армія Краёва|польскае падполле]] і партызанка. Паводле матэрыялаў КДБ на працягу 1944—1955 гадоў былі выкрытыя толькі {{num|7}} бункераў-складаў беларускага супраціву.
 
Яшчэ адным арганізатарам беларускага супраціву была [[Беларуская незалежніцкая партыя]] на чале з [[Усевалад Родзька|Усеваладам Родзькам]]. Частка патаемных групаў і партызанскіх атрадаў БНП летам 1944 года была пакінутая ў Беларусі. Рэшту сяброў накіравалі ў дыверсійна-выведчыя школы нямецкай вайсковай выведкі. Родзька намагаўся весці ўласную гульню: атрымаўшы ад немцаў дапамогу і падрыхтаваўшы людзей, ён меркаваў перакінуць іх з Германіі ў Беларусь і арганізаваць незалежны ад «Чорнага ката» супраціў.
 
===«Dallwitz» і незалежны супраціў===
Яшчэ летам 1944 года ва [[Усходняя Прусія|Усходняй Прусіі]] быў створаны [[Паветрана-дэсантны спецыяльны батальён «Дальвіц»|дыверсійны батальён «Dallwitz»]], укамплектаваны жаўнерамі і афіцэрамі беларускіх вайсковых і паліцыйных фармацый, сябрамі [[Саюз беларускай моладзі|Саюза беларускай моладзі]]. Нямала з іх былі сябрамі патаемнай Беларускай незалежніцкай партыі. Кіраваў выведча-дыверсійнай школай у «Dallwitz» маёр Геруліс, намеснікам па навучальнай частцы, а таксама палітычным кіраўніком быў капітан Родзька, а кіраўніком навучальнай часткі — капітан [[Барыс Дзмітрыевіч Рагуля|Барыс Рагуля]]. Камандзірам батальёну «Dallwitz» з беларускага боку быў капітан [[Іван Антонавіч Гелда|Ян Гелда]], былы афіцэр арміі генерала [[Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч|Станіслава Булак-Балаховіча]]. Кожная група павіннапавінная была праходзіць чатырохмесячны курс падрыхтоўкі ў {{не перакладзена 5|Дальвіц|Дальвіцы|de|Dallwitz (Ostpr.)}} ([[Усходняя Прусія]], 20 кіламетраў ад Істэрнбургу[[Істэрнбург|Істэрнбурга]]). Курс навучання ў школе складаўся з тактыкі вядзення партызанскага бою, {{не перакладзена 5|Падрыўная справа|падрыўной справы|ru|Взрывное дело}}, [[Тапаграфія|тапаграфіі]], шыхтавай падрыхтоўкі. Таксама курсанты праходзілі культурна-асветніцкую працу, слухалі лекцыі па [[Гісторыя Беларусі|гісторыі Беларусі]]. Радысты праходзілі навучанне ў адмысловай школе пад [[Гданьск|Данцыгам]]. Пасля заканчэннізаканчэння курсу групы атрымоўвалі амуніцыю, дакументы, сродкі сувязі, радыёкоды і выпраўляліся, звычайна паветраным шляхам, у вызначаныя раёны Беларусі.
 
У верасні 1944 года каля [[Дзятлава]], [[Смаргонь|Смаргоні]] і [[Вільнюс|Вільні]] была дэсантаваная група сябра БНП [[Андрэй Піліпавіч Вайтовіч|Андрэя Вайтовіча]]. У лістападзе паміж [[Налібоцкая пушча|Налібоцкай]] і Рудніцкай пушчамі быў вікінуты з нямецкага самалёта атрад Мікалая Вітушкі, былога афіцэра Чырвонай арміі. У студзені 1945 года ён загіне і Саветы будуць думаць, што знішчылі маёра Міхала Вітушку. У Беларусь працягвалі перакідваць невялікія групы «Dallwitz» і асобных дэсантнікаў. Немцы патрабавалі ад іх праводзіць дыверсіі на камунікацыях і выведку. БеларускаяБеларускае кіраўніцтва — Родзька, Гелда — загадвала не выконваць нямецкіх інструкыяў не выконваць, арганізоўваць канспірацыю ды партызанку, аб’яднаныя ў [[Беларуская вайсковая арганізацыя|Беларускую вайсковую арганізацыю]]. Планавалася, што спецыяльны батальён «Dallwitz» будзе налічваць ад {{num|800}} да {{num|1000}} чалавек. Падрыхтоўка людзей ішла аж да часу [[Акт капітуляцыі Германіі|капітуляцыі Германіі]]. Пасля таго, як батальён быў раззброены чэшскімі партызанамі, ён спыніў сваё існаванне, а яго байцы альбо прабіваліся на [[Заходняя Еўропа|Захад]], альбо у Беларусь і Польшчу. Некаторыя ваявалі яшчэ ў пачатку 1950-х, іншыя, як і Родзька, былі арыштаваныя савецкімі спецслужбамі. Такім чынам, з арыштам Родзькі у чэрвені 1945 года быў сарваны план па арганізацыі незалежнага беларускага супраціву. Найбольш баяздольныя адзінкі БНП альбо далучыліся да «Чорнага ката», як, напрыклад, атрад [[Антон Бандык|Антона Бандыка]], альбо загінулі ў баях з войскамі [[Народны камісарыят унутраных спраў СССР|НКУС]]. На [[Палессе|Палессі]] працягвалі дзейнічаць атрады беларускіх партызанаў-[[Беларуская Народная Грамада (1941)|грамадоўцаў]], яны трымаліся незалежна і ад БНП, і ад «Чорнага ката». Адной з малавядомых постацяў беларускага супраціву, які змагаўся і супраць немцаў, і супраць бальшавікоў за адраджэнне незалежнай Беларусі быў атаман [[Якуб Харэўскі]].
 
===Атрад Якуба Харэўскага і іншыя атрады===
З 1943 года атрады [[Якуб Харэўскі|Якуба Харэўскага]] і Івана Перагуда дзейнічалі на [[Валынь|Валыні]] ў ваколіцах [[Ратна]] і [[Любэшыў|Любяшова]]. У гэтых гарадах пасля адыходу немцаў яны захапілі шмат зброі: [[Аўтамат (зброя)|аўтаматаў]], [[кулямёт]]аў, [[мінамёт]]аў, [[Граната|гранат]] і [[Патрон|набояў]]. Пасля вяртання [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|Саветаў]] атрад Харэўскага разгарнуў партызанскую барацьбу: забіваў чэкістаў, {{не перакладзена 5|Міліцыя|міліцыянтаў|ru|Милиция}} і [[Камуністычная партыя Савецкага Саюза|камуністаў]]. У кантакт з арганізацыяй [[Міхал Апанасавіч Вітушка|Вітушкі]] атаман Харэўскі ўвайшоў толькі ў лютым 1946 года. Аднак, атрад працягваў дзейнічаць самастойна. З Беларусі Харэўскі вывеў сваіх партызанаў у [[Польшча|Польшчу]]. На [[Усходняя Беласточчына|Беласточчыне]] і [[Падляшша|Падляшшы]] атрады Івана Перагуда і Якуба Харэўскага працягвалі дзейнічаць аўтаномна. Атрады мелі заданне абараняць беларускае насельніцтва ад бандаў [[Польскі нацыяналізм|польскіх нацыяналістаў]]-крымінальнікаў і атрадаў, якія займаліся [[Дагаворы аб перасяленні паміж Польшчай і СССР|высяленнем беларусаў у СССР]]. Там адбываліся збройныя сутычкі з палякамі і з савецкімі вайскоўцамі з перасяленчых місіяў. Праўдападобна, атрад Харэўскага сышоў на захад у канцы 1949 альбо на пачатку 1950 года. Сам атаман напіша пазней:
{{Цытата|аўтар=Якуб Харэўскі|Наш паднішчаны атрад у 50-х гадах самаліквідаваўся і сябры ў бальшыні перабраліся ў [[Польская Народная Рэспубліка|Польшчу]], адтуль далей на Захад.}}
Дзесьці ў 1947 годзе на Захад групамі перайшоў і атрад Івана Перагуда.
Радок 42:
{{Зноскі}}
==Літаратура==
*{{кніга|аўтар = [[Сяргей Ёрш]], [[Сяргей Горбік]].|частка = |загаловак = Беларускі супраціў|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = [[Львоў]]|выдавецтва = |год = 2006|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = |тыраж = |ref = }}
 
==Спасылкі==