Беларуская рада Случчыны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
Радок 1:
'''Беларуская рада Случчыны''', ''Рада Случчыны'', ''Слуцкая беларуская рада'' — выканаўчы і распарадчы орган улады ў [[Слуцк]]у і [[Слуцкі павет|Слуцкім павеце]] з [[16 лістапада]] [[1920]] года да [[20 студзеня]] [[1921]] года.
 
Мела паўнамоцтвы часовага органа ўлады [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]] (БНР) да склікання беларускага ўстаноўчага сойму і ўтварэння выбарнага органа, стала палітычным органам кіраўніцтва [[Слуцкае паўстанне|Слуцкім паўстаннем 1920]]. Абрана 14 лістапада 1920 года на Першым беларускім з’ездзе Случчыны ў складзе 17 сяброў: [[Уладзімір Міхайлавіч Пракулевіч|У. Пракулевіч]] (старшыня), Анастас Анцыповіч, Пётр Якубаў Бабарэка, Барысавец, Янка (Іван) Біруковіч, [[Улас Дубіна|Улас Васільеў Дубіна]], [[Павел Якаўлевіч Жаўрыд|П. Жаўрыд]], Каўпак, [[Ю. Лістапад]], [[Ян Мацэлі|Іван Мацэллі]], Анупры Няронскі, [[Арсен Паўлюкевіч]], Рабы, Радзюк, Раковіч, [[Васіль Русак]], Юльян Сасноўскі. Кандыдаты ў сябры Рады: Цімафей Мяшочак (Мяшэчак), [[Сяргей Нічыпаравіч Бусел|Сяргей Нічыпараў Бусел]], [[Аляксей Кабычкін]], Рыгор Грынько, Павел Бань, [[Марк Асвяцімскі]]. На чале Рады стаў прэзідыум ці Выканаўчы орган Рады з 7 чал.: Пракулевіч, [[Павел Жаўрыд|Жаўрыд]], Паўлюкевіч, Русак, Біруковіч, Сасноўскі, Рабы<ref>Стужынская, Н. Беларускія матэрыялы ў фондах Рускага замежнага гістарычнага архіва // Вяртанне-6. Выяўленне, сумеснае выкарыстанне і вяртанне архіўных, бібліятэчных і музейных каштоўнасцей, якія захоўваюца ў замежных краінах. — Мн., 1999. — С. 307—308.</ref>.
 
З’езд даверыў ёй цывільную ўладу і даручыў арганізацыю беларускага нацыянальнага войска. У складзе Рады 8 беларускіх эсэраў (Пракулевіч, Русак і інш.), спачуваючыя ім (Лістапад і інш.), другая групоўка — прыхільнікі [[Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч|С. Булак-Балаховіча]] і [[Павел Аляксюк|П. Алексюка]] (Паўлюкевіч, Мацэллі і інш.), былі прадстаўнікі і нейтральных груповак. Нягледзячы на пэўныя ваганні, усе групоўкі згадзіліся ўзняць паўстанне за незалежнасць Беларусі, за інтарэсы сялян.