Škoda Auto: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне: у Беларусі
дапаўненне: вытворчыя пляцоўкі
Радок 79:
Выява:Skoda_Fabia_blue_front_20071125.jpg|[[Skoda Fabia]] (2007)
</gallery>
 
== Вытворчасць ==
Škoda Auto мае вытворчыя прадпрыемствы ў [[Чэхія|Чэхіі]] ([[Млада Болеслаў]], [[Квасіны]], [[Врхлабі]]), [[Славакія|Славакіі]], [[Украіна|Украіне]], [[Кітай|Кітаі]], [[Індыя|Індыі]] і [[Расія|Расіі]].
 
=== Млада Болеслаў ===
У Млада Болеславе знаходзіцца галаўны завод маркі. Вытворчасць аўтамабіляў у Млада Болеславе пачалася ў [[1905]] годзе разам з пачаткам дзейнасці кампаніі Laurin & Klement. Цяпер у тых гістарычных завадскіх залах размяшчаецца музей маркі Škoda. Цяперашняя вытворчая пляцоўка знаходзіцца побач. На заводзе вырабляюць аўтамабілі шасці мадэляў: [[Škoda Fabia|Fabia]], [[Škoda Scala|Scala]], [[Škoda Octavia|Octavia]], [[Škoda Kamiq|Kamiq]], [[Škoda Karoq|Karoq]] і [[Škoda Enyaq|Enyaq]]. Апроч аўтамабіляў, тут таксама вырабляюцца рухавікі, механічныя каробкі перадач MQ 200 і MQ 100, восі і акумулятары для гібрыдных мадэляў.
 
У сакавіку [[2021]] года з канвеера ў Млада Болеславе сышоў 15 мільённы аўтамабіль<ref>{{cite web |url = https://www.auto.cz/skoda-v-mlade-boleslavi-vyrobila-uz-15-milionu-aut-tim-jubilejnim-je-enyaq-138279 |title = Škoda v Mladé Boleslavi vyrobila už 15 milionů aut. Tím jubilejním je Enyaq |date = 2021-03-07 |publisher = auto.cz |accessdate = 2021-04-11 |lang = cs }}</ref>.
 
=== Індыя ===
У [[1999]] годзе першае пакаленне Octavia пачалі пастаўляць у Індыю ў выглядзе камплектаў SKD0. Увозіліся практычна цэлыя аўтамабілі ў зборы, на іх на месцы мантаваліся толькі колы і фары. Пасля Індыя змяніла мытныя правілы, што вымусіла Škoda пашыраць зборку з паступовым павелічэннем долі лакальных кампанентаў, а пасля быў пабудаваны новы завод у горадзе [[Аўрангабад (горад, Махараштра)|Аурангабад]]. Акрамя таго, у [[Пуна (Індыя)|Пуне]] створаны цэнтр распрацоўкі і мясцовая студыя дызайну<ref>{{cite web |url = https://www.auto.cz/podivejte-se-jak-skodovka-kdysi-zacinala-v-indii-bylo-to-s-jednickovou-octavii-137962 |title = Podívejte se, jak Škodovka kdysi začínala v Indii. Bylo to s jedničkovou Octavií |date = 2021-02-10 |publisher = auto.cz |accessdate = 2021-04-11 |lang = cs }}</ref>.
 
=== Расія ===
Вытворчасць у [[Расія|Расіі]] пачалася ў кастрычніку [[2009]] года на заводзе групы Volkswagen у [[Калуга|Калузе]]. Першай мадэллю стала «[[Škoda Octavia|Актавія]]» другога пакалення. У [[2012]] годзе кантрактную зборку наладзілі на [[Горкаўскі аўтамабільны завод|Горкаўскім аўтазаводзе]] ў [[Ніжні Ноўгарад|Ніжнім Ноўгарадзе]]. У [[2012]] годзе была выраблена 100-тысячная Шкода, у [[2018]] годзе 500-тысячная, у красавіку [[2021]] года 750-тысячная Шкода расійскай вытворчасці<ref>{{cite web |url = https://ru.motor1.com/news/500047/skoda-rus-milestone/ |title = В России выпустили три четверти миллиона «Шкод» |date = 2021-04-09 |publisher = motor1.com |accessdate = 2021-04-11 |lang = ru}}</ref>.
 
Станам на [[2021]] год у Расіі вырабляюць чатыры мадэлі: у Калузе выпускаецца [[Škoda Rapid|Rapid]], а ў Ніжнім Ноўгарадзе кроссоверы [[Škoda Karoq|Karoq]] і [[Škoda Kodiaq|Kodiaq]] і ліфтбек Octavia чацвёртага пакалення.
 
== Спонсарства і дабрачыннасць ==