Розніца паміж версіямі "ГЭС Дружба народаў"

Вікіфікацыя
(Несвабодная выява пры існаванні свабоднай)
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
(Вікіфікацыя)
 
|Катэгорыя на Вікісховішчы =
}}
'''ГЭС «Дружба народаў»''', '''Дрысвяцкая ГЭС''' — колішняя [[малая гідраэлектрастанцыя]] ў [[Браслаўскі раён|Браслаўскім раёне]]. Размешчана на рацэ [[рака Прорва|Прорве]] паміж азёрамі [[Возера Ставок (возера)|Ставок]] і [[Возера Аболе|Аболе]]. Вызначаная магутнасць 300 [[Ват, (адзінка вымярэння)|кВт]].
 
У Дрысвятах [[21 лістапада|21.11]].[[1951]] адбыўся сход прадстаўнікоў трох суседніх калгасаў, з [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] (імя Молатава Відзаўскага раёна), з [[Літоўская ССРСавецкая Сацыялістычная Рэспубліка|ЛітССР]] (імя Міцкевіча Дукштаскага раёна) і з [[Латвійская ССРСавецкая Сацыялістычная Рэспубліка|ЛатССР]] (імя Свярдлова Грыўскага раёна), на якім было прынята рашэнне аб будаўніцтве супольнай міжкалгаснай ГЭС. Урачыстая закладка «''першага каменя''» ГЭС «Дружба народаў» адбылася 8.6.1953 ў прысутнасці каля 3-х тысяч чалавек. Летам 1952 года на будоўлі працавала 100 чалавек у тры змены. Быў узведезны будынак ГЭС, земляная плаціна, некалькі каналаў, лінія электраперадач. Дзяржкамісія прыняла ГЭС [[13 ліпеня|13.7]].[[1953]] і станцыя дала першы ток. Урачыстае адкрыццё ГЭС «Дружба народаў» адбылося 19.7.1953 у прысутнасці 20 тыс. чалавек і ўрадавых дэлегацый трох рэспублік. ГЭС на той час стала найважнейшым народнагаспадарчым аб’ектам на Браслаўшчыне. Перад будынкам ГЭС быў адкрыты бронзаны помнік [[І. В. Сталін]]у, аднак хутка пасля яго смерці помнік быў дэмантаваны.
 
Закладка, ход будаўніцтва і ўрачысты пуск ў эксплуатацыю асвятляўся савецкімі СМІ — ад раённых газет да цэнтральнай «Праўды», а таксама ў газетах некаторых сацыялістычных краін. Будоўлі прысвячаліся вершы, паэмы, кінастужкі, нават аперэта (раман «Калі зліваюцца рэкі» [[Пятрусь Броўка|Пятруся Броўкі]], эпічная «Братская поэма» [[Эдуардас Межэлайціс|Э. Межэлайціса]], аперэта «В краю голубых озёр» [[Арвідс Жылінскіс|А. Жылінскіс]], опера «Свет и тени» [[Генрых Матусавіч Вагнер|Г. М. Вагнера]], вершы [[Анатоль Астрэйка|А. Астрэйкі]] і [[А. Русак]]а). Дрысвяты планавалася зрабіць узорнай вёскай. Цяпер ГЭС «Дружба народаў» захоўваецца ў закансерваваным стане.