Пераклад Новага Запавету Фёдара Клімчука: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Літаратурны твор|Напісаны=2000 год|Публікацыя=2010 год|Назва=Новый Завіт|Выдавецтва=Мэджык|...'
(Няма розніцы)

Версія ад 18:32, 11 красавіка 2021

Пераклад Новага Запавету Фёдара Клімчука — пераклад Новага Запавету на гаворку вёскі Сіманавічаў. Першы пераклад Новага Запавету на заходнепалескую гаворку. Пры перакладзе выкарыстоўваліся адпаведныя пераклады на беларускай, расейскай, царкоўнаславянскай, польскай, украінскай. Выданне асвечанае не было. Фёдар Клімчук займаўся перакладам цягам 15 гадоў, скончыўшы яго скончаны ў 2000 годзе.

Новый Завіт
Аўтар Фёдар Клімчук
Дата напісання 2000 год
Дата першай публікацыі 2010 год
Асобнае выданне 2010
Выдавецтва Мэджык
Колькасць старонак 392

Перадумовы

Навуковец паўстагоддзя займаўся даследаваннем заходнепалескіх гаворак. Падобным перакладам ён хацеў захаваць гаворкі ў тым выглядзе, у якім яны дайшлі да нас. Спадар Клімчук не бачыў вялікіх перспектыў у дыялектаў, але выступае за тое, каб захаваць спадчыну, якая паступова знікае.

Пераклад

Працу Клімчук пачаў у сярэдзіне 1980-х гадоў, яшчэ пры атэістычнай савецкай уладзе. Спачатку перакладаў на родную гаворку іншыя творы, свецкага зместу, прыкладам, «Слова пра Ігараў паход». А потым абклаўся выданнямі Бібліі на розных мовах і прыступіў. На нейкі час прыпыніў працу, бо не мог засяродзіцца — трэба было штодзень хадзіць у Інстытут мовазнаўства Акадэміі навук.

Да перакладу Бібліі ён вярнуўся ў 1993 годзе, калі выйшаў на пенсію. Перакладаў доўга і акуратна, выбіраў кожнае слова. Фёдар Клімчук казаў, што, вярнуўшыся да перакладу Новага Запавету, ён пачаў лепей спаць: замест таго каб таблеткі шукаць, пераклаў некалькі радкоў — і ўжо лепей спіцца.

Клімчук закончыў свой пераклад Евангелля ў 2000 годзе[1].

Выданні

У 2010 годзе тыражом на 200 асобнікаў была выдадзеная першая частка на сродкі Станіслава Арцюшчыка[1]. У яе ўваходзілі Чатырохевангелле, Учынкі святых апостолаў, Першае паслаанне святога апостала Паўла да Карынфян[2].

Другая частка была надрукаваная ў 2019 годзе накладам на 500 паасобнікаў. Новае выданне было большае аб’ёмам на 40 адсоткаў: гэта поўная праца Фёдара Клімчука над перакладам Евангелля. Спадар Клімчук не дажыў да гэтай падзеі ўсяго некалькі месяцаў. Сродкі на выданне збіраліся праз платформу «Ulej». Збор сродкаў і выданне арганізаваў Сяргей Доўгушаў са «Спеўнага сходу» ў рамках праекту «Tradycyja». Замовы на кнігі прыйшлі з розных мястэчкаў Беларусі, а таксама з-за мяжы: з Ангельшчыны і Аўстраліі. Прэзентацыя другога выдання адбылася ў Менску 23 студзеня 2019 года. 1 сакавіка прэзентацыя адбылося ў Берасці.

Бібліяграфія

  • Новый Завет Господа нашего Іісуса Хріста / Перевод на западнополесскій говор. — Мінск: Мэджык, 2010. — 392 с. — 200 экз.
  • Новый Завіт : Новы Запавет Госпада Нашага Ісуса Хрыста / пер. на заходнепалескую гаворку Фёдара Данілавіча Клімчука. — Мінск: Медысонт, 2019. — 322 с. — 500 экз. — ISBN 9789857199570.

Зноскі

Спасылкі