Рут Крафт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Arashonak (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Arashonak (размовы | уклад)
Радок 7:
З 1 сакавіка 1940 г. працавала ў аддзеле аэрадынамікі Даследчага цэнтра палігона Пенемюндэ. У 1943 годзе яна стала грамадзянскім супрацоўнікам камандавання Штэцінскай ваеннай акругі. З прасоўваннем Усходняга фронту пераехала на захад Германіі — у Рэндсбург.
 
Пасля заканчэння вайны Рут Крафт вярнулася дадому, пачала пісаць, працавала на маладзёжным радыё Лейпцыгскага вяшчання «Mitteldeutscher Rundfunk» з вясны 1946 года. Тут яна напіала першыя літаратурныя творы для моладзі. З 1946 па 1953 гады была выпушчана цэлая серыя дзіцячых кніг.
 
Рут Крафт выйшла замуж за радыёрэжысёра і акцёра Ганса Бусэніуса ў 1949 г., з якім у яе нарадзіліся сын Рэнэ ў 1951 г. і дачка Інес у 1955 г. Пасля яго прызначэння лектарам па драматургіі DEFA сям’я пераехала ў Патсдам-Бабельсберг у 1953 годзе. Яна таксама мела дом для адпачынку ў Арэншупе. Пазней яна жыла ў Цёўтэне больш за 40 гадоў да 2008 года.