Антон Канстанцінавіч Антановіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне, арфаграфія, удакладненне
Радок 28:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1928 годзе скончыў польскую сямікласавую школу. Паступіў у Тэхнічную школу у Вільні, якую скончыў у 1932 па спецыяльнасці «тэхнік-паравозчык», аднак ва ўмовах панскай Польшчы знайсці працу па атрыманай спецыяльнасці не змог. Папераменна быў чорнарабочым на будаўніцтве, дыспетчарам на чыгунцы, настаўнікам пачатковай школы на [[Ашмянскі раён|Ашмяншчыне]], супрацоўнікам беларускага музея у Вільне (1942—1944). Увесь гэты час настойліва займаўся самаадукацыяй і ў 1944 годзе здаў пры Віленскай мужчынскай гімназіі экстэрнам экзамены на атэстат сталасці. Пасля службы ў Савецкай Арміі (1944―1945) паступіў на філалагічны факультет Віленскага ўніверсітэта. Скончыў яго, працаваў старшым бібліёграфам ў рукапісным аддзеле навуковай універсітэцкай бібліятэцыбібліятэкі. Пасля абароны ў 1961 годзе кандыдацкай дысертацыі, абранабраны старшым выкладчыкам, затым дацэнтам Віленскага ўніверсітэта. У 1969 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. Прафесар А. Антановіч 35 гадоў жыцця аддаў Віленскаму ўніверсітэту. Пахаваны на Еўфрасіннеўскіх могілках у [[Вільнюс|Вільні]].
 
== Навуковая праца ==
Кандыдацкая дысертацыя А. Антановіча з’яўляецца першым спеціяльным даследваннем помнікоўпомнікаў старогостарога беларускага пісьменства, якія ўзніклі на Літве. За аснову ўзята актавая кніга [[Горад КаўнасКоўна|Ковенскага]] [[Земскі суд|земскага суда]] 1566―1567 гг. Гэта рукапіс на паперы аб’ёмам у 237 лістоў вялікага фармату, выкананы беларускім скарапісам XVI стагоддзя. А. Антановіч дэталёва прааналізаваў графіку, арфаграфію, фанэтіку, марфалогію і лексіку гэтага помніка. Па тэме дысертацыі ім апублікаваны два змястоўныя артыкулы: «Пытанні фанэтікі беларуская актавай мовы XVI ст.» (1960) і «Графіка і арфаграфія судовай (актавай) кнігі Каунаскага земскага суда» (1961)<ref>{{артыкул|аўтар=|Германовіч І.|загаловак=Антон Антановіч|выданне=Наша слова|месца=Мн.|выдавецтва=ТБМ|год=1990|нумар=10|старонкі=9|старонак=16}}</ref>.
 
Тэмай доктарскай дысертацыі сталі помнікі татарска-мусульманскай пісьменнасці на беларускай мове. Вынікі гэтага даследвання выкладзены Антановічам ў кнізе «Беларускія тэксты, пісаныя арабскім пісьмом, і іх графіка-арфаграфічная сістэма» (1968). Антановічам выяўлены ў архівах, бібліятэках, музеях, а таксама у прыватных асоб 24 вядомыя і невядомыя дагэтуль рукапісы XVII―пачатку XX ст., з іх 10 хамаілаў (дапаможнікаў дзеля служыцеляў рэлігійнага культу), 8 [[Кітабы|кітабаў]] (рукапісных зборнікаў пра жыццё [[Магамет]]а, апісання абрадаў і інш.), тэфсіры, 1 тэджвід, беларуска-турэцкі слоўнік 1836 года<ref>{{артыкул|аўтар=Германовіч І. К.|загаловак=Антановіч Антон Канстанцінавіч|спасылка=|выданне=Энцыклапедыя Літаратуры і мастацтва|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1984|том=1|старонкі=127|старонак=727|isbn=}}</ref>.