Розніца паміж версіямі "Свабода слова ў Беларусі"

др
няма тлумачэння праўкі
др
 
Па крымінальнай справе за ўмяшанне ў дзейнасць міліцыі 12 сакавіка 2021 года быў арыштаваны Дзяніс Івашын, журналіст «[[Новы Час (газета)|Новага Часу]]», які быў аўтарам цыкла артыкулаў «Каго ці што абараняе „[[Беркут (спецпадраздзяленне)|Беркут]]“ у Беларусі» і за дзень да затрымання даваў інтэрв’ю каналу «[[Настоящее время (тэлеканал)|Настоящее время]]», у якім паведаміў пра вынікі свайго журналісцкага расследвання<ref>{{Cite web|date=2021-03-15|title=«Ён змагаўся за праўду». Чым вядомы Дзяніс Івашын, якога затрымаў КДБ, і пры чым тут Украіна|url=https://www.svaboda.org/a/31152056.html|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210320070233/https://www.svaboda.org/a/31152056.html|archivedate=2021-03-20|accessdate=2021-03-20|work=[[БелаПАН]]|publisher=[[Радыё Свабода]]|language=be}}</ref>.
 
12 красавіка 2021 года была заборонена трансляцыя тэлеканала «[[Euronews]]»<ref>{{Cite web|date=2021-04-12|title=Мінінфарм забараніў тэлеканал «Еўраньюс». Замест яго запускаюць расійскую «Победу»|url=https://nn.by/?c=ar&i=271274|url-status=live|archiveurl=https://archive.ph/MyMsE|archivedate=2021-04-12|accessdate=2021-04-12|website=|publisher=[[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]|language=be}}</ref>.
 
== Міжнародны маніторынг ==
[[1 траўня]] [[2009]] міжнародная праваабарончая арганізацыя «[[Freedom House]]» у сваім дакладзе пра стан свабоды прэсы змясціла Рэспубліку Беларусь на 188 месца з 195 са статусам «Адсутнасць свабоды прэсы» («Not Free»)<ref>[http://www.freedomhouse.org/uploads/fop/2009/FreedomofthePress2009_tables.pdf]</ref>.