Парламенцкія выбары ў Беларусі (2019): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 118:
}}
 
'''Парламенцкія выбары''' прайшлі ў [[Рэспубліка Беларусь|Рэспубліцы Беларусь]] [[17 лістапада]] [[2019]] года. Выбары адбыліся датэрмінова, хоць фармальна датэрміновымі не лічыліся<ref>[https://www.svaboda.org/a/30278256.html svaboda.org]</ref>. Прызначаны ўказам [[Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь|Прэзідэнтапрэзідэнта Рэспублікі Беларусь]]. Праходзілі ў два этапы — у [[Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі|Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь]] і [[Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі|Савет Рэспублікі]] — па розных сістэмах галасавання. [[Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі|ЦВК]] прызнала, што выбары адбыліся ва ўсіх акругах, а яўка перавысіла 77%. Пры гэтым афіцыйная яўка выбаршчыкаў на датэрміновае галасаванне склала 35,77%. У новы парламент не трапіў ніводзін прадстаўнік апазіцыі<ref>[https://nashaniva.by/?c=ar&i=241239 nashaniva.by]</ref>.
 
Сярод 63.646 сябраў участковых камісій, якія па законе павінны лічыць галасы выбаршчыкаў, толькі 21 чалавек з'яўляўся прадстаўніком незалежніцкіх сілаў.
 
== Перадгісторыя ==
Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання былі прызначаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 2019 г. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і выбары Прэзідэнтапрэзідэнта павінны былі адбыцца ў 2020 годзе — выбары дэпутатаў не пазней верасня 2020 г., а выбары прэзідэнта не пазней жніўня 2020 г. Яшчэ за два гады да прызначэння выбараў старшыня ЦВК [[Лідзія Ярмошына]] заяўляла ў СМІ, што не выключае перанос адной з выбарчых кампаній 2020 г. на больш ранні тэрмін. Паводле Л. Ярмошынай, рашэнне аб пераносе адной з выбарчых кампаній на 2019 г. будзе прымацца кіраўніцтвам краіны.
 
У красавіку 2019 г. [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандр Лукашэнка]] ў сваім традыцыйным штогадовым Пасланні да беларускага народа і Нацыянальнага сходу заявіў, што выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Беларусь адбудуцца ў 2019 годзе. Такім чынам правядзенне парламенцкіх выбараў было прызначана на год раней за заканчэнне паўнамоцтваў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў папярэдняга склікання, што парушыла арт. 94 [[Канстытуцыя Беларусі|Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь]]<ref>{{Cite journal|last=Пульша|first=Сяргей|date=2021-04-09|title=Дымовая заслона з наступствамі|journal=[[Новы Час (газета)|Новы Час]]|language=be|issue=14 (722)|pages=5}}</ref>.
 
== Удзельнікі ==