Кая Калас: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{ДД}}
'''Кая Калас''' ({{lang-et|Kaja Kallas}}; нар. [[18 чэрвеня]] [[1977]], [[Талін]]) — эстонскі палітык, прэм’ер-міністр [[Эстонія|Эстоніі]] з 26 студзеня 2021 года, першая жанчына, якая ўзначаліла ўрад гэтай краіны.
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Бацька Каі Калас  — былы эстонскі прэм’ер і былы віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі [[Сійм Калас]]. Менавіта ён і заснаваў Партыю рэформаў, да якой належыць дачка. Маці ў шасцімесячным узросце была дэпартаваная ў Сібір і жыла там да дзесяці гадоў. Прадзед Калас быў першым кіраўніком эстонскай паліцыі і стваральнікам добраахвотнай парамілітарнай арганізацыі Кайтсэлійт.
 
Каі Калас мае дзве адукацыі  — юрыдычную і эканамічную. Пэўны час працавала памочніцай рэжысёра тэатру. Была дэпутаткаю [[Еўрапарламент]]у і парламенту Эстоніі  — Рыйгікогу.
 
Эканамічная і ідэалагічная лібералка. Лічыць, што «дзяржава не павінна займацца прадпрымальніцтвам там, дзе гэтым могуць займацца прадпрымальнікі»<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=226373 nn.by]</ref>.