Аркадзь Антонавіч Смоліч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
'''Аркадзь Антонавіч Смоліч''' (в. [[Бацэвічы]], цяпер [[Магілёўская вобласць]] — [[17 чэрвеня]] [[1938]], [[Омск]], [[Народны камісарыят унутраных спраў СССР|НКУС]]) — [[Беларусы|беларускі]] палітычны дзеяч, адзін з заснавальнікаў [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. Вучоны у галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, геаграфіі. Прафесар (1927).
 
== Біяграфія ==
== Біяграфічны нарыс ==
Нарадзіўся ў вёсцы [[Бацэвічы]] [[Бабруйскі павет|Бабруйскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] ў сям’і святара. Скончыў Мінскае духоўнае вучылішча, а потым [[Мінская духоўная семінарыя|Мінскую духоўную семінарыю]] (1905). Паступіў у [[Кіеўскі політэхнічны інстытут|Кіеўскі політыхнічны інстытут]], аднак перадумаў і перайшоў у [[Нова-Александрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства]] ў [[Пулавы|Нова-Александрыі]] ([[Царства Польскае]], з 1921 г. Пулавы). З 1910 года сябра [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамады]] (БСГ). У лютым 1910 года за арганізацыю дзвюх студэнцкіх дэманстрацый і страйку выключаны з інстытута і высланы з Царства Польскага. Вярнуўся да навучання ў 1913 годзе, па абвяшчэнні амністыі з нагоды 300-годдзя [[Дынастыя Раманавых|дынастыі Раманавых]]. З пачаткам [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] разам з інстытутам эвакуяваўся ў [[Харкаў]]. Праслухаў тэарэтычны курс і прайшоў у 1916 годзе практыку, аднак не стаў абараняць дыпломную працу. У лісце да [[Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч|Цёткі]] ён пісаў, што ягоныя сілы «''цяпер асабліва патрэбныя ў Менску, каб разгарнуць беларускую палітычную працу''».